Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Трэці набор у Школу медыямэнэджменту

“E-School: Школа медыямэнэджменту” абвяшчае чарговы набор. Гэты навучальны курс прызначаны для менеджараў рэгіянальных і нацыянальных
медыя Беларусіа таксама длякіраўнікоў медыяпраектаў НДА

YdTJ9S20zA4[1]

Заняткі ў Школе пачнуцца ў лютым 2018 года і будуць складацца з 4 модуляў, якія ўключаюць вочныя сесіі і дыстанцыйную працу на платформе Moodle.

Праграма Школы ставіць сваёй мэтай павышэнне кваліфікацыі мэнэджараў беларускіх мэдыяў і медыйных праектаў НДА.

Трэнерамі Школы з’яўляюцца мэдыяпрафесіяналы, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі навучанне па спецыфіцы змешанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца мэнэджары журналісцкіх і грамадскіх мэдыяпраектаў (рэдактары, намеснікі рэдактараў, кіраўнікі аддзелаў), матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.

“Адметнасць Школы – гэта дасведчаныя практыкуючыя медыяэксперты з Беларусі, Славакіі, Украіны, якія складаюць нашую трэнерскую каманду. Гэта людзі, якія добра ведаюць як спецыфіку беларускага медыярынку, так і лепшыя замежныя практыкі і ўмеюць дзяліцца сваімі багатымі ведамі. Сістэмнасць і глыбіня навучання, яго інтэрактыўнасць, актыўнае выкарыстанне дыстанцыйнага навучання – гэта “разынкі”, дзеля якіх варта падаць заяўку ў Школу!”  – Вітаўт Руднік, сябра праўлення грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, беларускі кіраўнік праекту E-School

Фінансавыя ўмовы

Навучанне ў Школе бясплатнае. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і пражываннем падчас стацыянарных сесіяў, а таксама кампенсуюць выдаткі на праезд да месцаў правядзення школы. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні школы.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 26 студзеня 2018 года.

Падрабязную інфармацыю пра трэнэраў, расклад заняткаў і праграму Школы глядзіце па спасылцы.

http://eschool.tilda.ws/

adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *