Брытанскі Савет, працуючы ў партнёрстве з брытанскім фондам інавацый Nesta, імкнецца дапамагчы бізнесам у культурных і крэатыўных індустрыях па ўсім свеце стаць больш канкурэнтаздольнымі, прыбытковымі і ўстойлівымі. Разам з Сreative Belarus мы запускаем нашу праграму Creative Enterprise у Беларусі. 

38743684391_f44140b469_o[1]

Што гэта:

4-дзённы навучальны трэнінг для прадпрымальнікаў, якія кіруюць бізнесам/стартапам у любой з культурных і крэатыўных індустрый, а таксама для творчых людзей, якія плануюць пачаць такі бізнес. Праграма навучання заснавана на метадалогіі Nesta і паспяховым Creative Enterprise toolkit.

Асноўная мэта праграмы заключаецца ў тым, каб дапамагчы творчым прадпрымальнікам набыць веды і навыкі, неабходныя для ўмацавання свайго бізнесу і / або трансфармаваць творчую ідэю ва ўстойлівае прадпрыемства.

Брытанскі Савет і Nesta праводзяць праграму Creative Enterprise па ўсім свеце. Сёння праграма працуе ў Нігерыі, Бразіліі, ААЭ, Расіі, В’етнаме, Македоніі, Албаніі, Турцыі, Кітаі, Ізраілі і Украіне.

Трэнінг:

  • 27 лютага — 2 Сакавіка 2018
  • Брэст, Прастора КХ
  • на рускай мове

Удзельнікі будуць адабраны шляхам адкрытага конкурсу. Колькасць удзельнікаў  — да 25 чалавек.

Умовы ўдзелу:

  • Вы творчы прадпрымальнік з досведам вядзення бізнесу/стартапу да двух гадоў / альбо хтосьці з рэалістычнай ідэяй творчага бізнесу, які вы хочаце запусціць;
  • Ваш бізнес / ідэя / прадукт / паслуга належыць да адной з крэатыўных індустрый;
  • Ваш бізнес / ідэя / прадукт / паслуга заснавана ў Беларусі;
  • У Вас ёсць магчымасць прыняць удзел на працягу ўсяго перыяда навучання — усё чатыры дні.

Удзел на аснове адкрытага конкурсу. Праграма бясплатная. Тым не менш, ёсць невялікі арганізацыйны ўнесак 45 BYN, які кожны ўдзельнік павінен будзе заплаціць арганізатарам у першы дзень навучання. Гэтая сума пакрывае кава-брэйкі, абеды, канцылярскія прыналежнасці і іншыя навучальныя матэрыялы.

Для каго:

Удзельнікі мусяць прадстаўляць ўжо існуючы бізнес альбо стартап ідэю ў любым з наступных сектараў: выдавецкая дзейнасць, дызайн, мода, архітэктура, выяўленчае мастацтва і галерэі, музыка, тэатр/харэаграфія, кіно, радыё/тэлебачанне, фатаграфія, games, інтэрнет-медыя, фестывальны менэджмент, крэатыўныя хабы, адукацыйныя праекты і IT-рашэнні для культурных / крэатыўных галін, рамёствы і г.д. Праграма Creative Enterprise прызначана для прадпрымальнікаў, якія знаходзяцца на пачатку сваёй дзелавой кар’еры.

Заяўка тут — eventsforce.net, апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел —14 студзеня 2018.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяртайцеся: [email protected]

www.britishcouncil.org.ua

[supsystic-social-sharing id="1"]