Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Юрыст або юрыстка з рэгіёну? Ёсць прапанова!

Шмат хто хоча стаць юрыстам і юрыстка, каб бараніць свае правы і правы іншых, дамагацца справядлівасці і мяняць свет да лепшага. Вось мы старанна атрымліваем веды і навыкі, набіраемся вопыту і здаецца ўжо набліжаемся да праўды, як раптам прыходзіць расчараванне. Чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць? юр2

Мы хочам пагаварыць з вамі менавіта пра гэта і паспрабаваць знайсці рашэнне!

Запрашаем прыняць удзел у бясплатным семінары 17 снежня (нядзеля) у Мінску для юрыстаў\юрыстак з рэгіянальных гарадоў, якім цікава даведацца пра механізмы імплементацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама даведацца пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзян у складаных сітуацыях.

Каго мы шукаем?

Юрыстаў і юрыстак з рэгіянальных гарадоў (асабліва чакаем удзельнікаў з Бабруйска, Гомеля, Светлагорска, Оршы, Брэста, Гродна, Віцебска), якія:

  • цікавяцца філасофіяй права;
  • бачаць розніцу паміж законам і правам;
  • хочуць мяняць свет да лепшага прававымі метадамі.

Пра што семінар?

На семінары мы прапануем пагаварыць пра тое, калі і навошта паўстала права, якая яго місія (і ці ёсць яна ўвогуле?) і як мы можам з яго дапамогай змяняць свет вакол нас. Асобна мы хочам пагаварыць пра ўплыў міжнароднага права ў гэтым аспекце і аб дадатковых юрыдычных магчымасцях, якія існуюць.

Хто кажа?

Семінар будзе праводзіцца магістрам міжнароднага і еўрапейскага права з вопытам юрыдычнай практыкі ў 10 гадоў, у тым ліку ў сферы вырашэння грамадскіх праблем.

Калі?

Семінар адбудзецца 17 снежня (нядзеля) з 11 да 17 гадзін у Мінску. Адрас правядзення мы паведамім пасля запаўнення анкеты. Скрайні тэрмін падачы заяўкі – 14 снежня!

Умовы ўдзелу:

Семінар бясплатны. Для ўдзелу ў семінары неабходна мець любую датычнасьць да юрыдычнай спецыяльнасці, быць з любога рэгіянальнага горада (не Менск), запоўніць анкету да 14 снежня ўключна.

Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі і харчаванне для тых, хто пройдзе адбор, пра вынікі якога мы паведамім 15 снежня.

Бонусы

Вы атрымаеце сертыфікат удзельніка / удзельніцы, а таксама інфармацыю пра тое, якія ёсць варыянты працягу навучання.

 

Калі мы пастараемся, то зможам разам зрабіць гэты свет крыху лепшы!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *