Берасцейшчына чакае вашых ідэй! Калі вам хочацца разнастаіць культурнае жыццё свайго горада. Калі вы маеце крэатыўныя ідэі, культурніцкі ці сацыяльны праект. Дасылайце свае ідэі на “Кірмаш праектаў” для Берасцейшчыны! 

brest_december-420x595[1]

Удзел можа прыняць кожны жыхар Берасцейшчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

–назву ідэі/праекта;

–мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

ПАРАДЫ ПА АФАРМЛЕННІ ІДЭІ Ў ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

Дасылайце заяўкі на [email protected]

Да 17 снежня 2017 года

Даведкі і падрабязнасці: (029) 313-98-60, Зміцер

“Кірмаш праектаў” – гэта cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае задумкі цікавага і карыснага для таго ці іншага горада/мястэчка культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта, жаданне яго прэзентаваць публіцы і потым рэалізаваць.

budzma.by

 

[supsystic-social-sharing id="1"]