Моладзь Руху «За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 

preview[1]

Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэй ці верш, стварыць кліп, фота, альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь — гэта…» ў адным з наступных фарматаў:

— тэкст (эсэй, верш, апавяданне і інш.);

— графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.);

— відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.);

— аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.);

— фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.).

Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя.

Для ўдзелу ў конкурсе, трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл [email protected] з пазнакай тэмы «Беларусь — гэта…».

#КонкурсБНР100

pyx.by

[supsystic-social-sharing id="1"]