Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Стажыроўка ў Японіі па праграме Vulcanus (грант 15,664€)

Праграма Vulcanus у Японіі працуе з 1997 года. Праграма дае магчымасць студэнтам з табар ЕС / COSME прайсці стажыроўку ў Японіі.  

113695414_734536_626450994098443_3314641815011949954_n[1]

Стажыроўка праходзіць з верасня па жнівень наступнага года. Стажыроўка складаецца з семінара ў Японіі (1 тыдзень), інтэнсіўнага курса вывучэння японскай мовы (4 месяцы) і стажыроўкі ў адной з японскіх кампаній (8 месяцаў). Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымліваюць грант памерам у 1,900,000YEN (15,664€), які пакрывае кошт авія-пералёту ў Японію і назад і выдаткаў неабходных для пражывання ў Японіі. Навучання японскай мове і семінар – бясплатныя. Таксама арганізатары забяспечваюць усіх удзельнікаў і ўдзельніц праграмы месцам жыхарства. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 студзеня.

11174922_1107744245921911_4956133561370382488_n

Мэта праграмы:

  • вывучыць тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць розныя кампаніі Японіі;
  • вывучыць японскую мову (зразумець усе тонкасці японскай культуры);
  • мець магчымасць атрымаць добрую працу ў будучыні.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. з’яўляюцца грамадзянамі краін ЕС, або краін COSME (Беларусь ёсць у спісе);
  2. вывучаюць навуку, або інжынерную справу ў адным з акрэдытаваных універсітэтаў краін ЕС, або краін COSME і знаходзяцца хоць бы на 4 курсе навучання;
  3. могуць прадставіць дакумент, які пацвярджае залічэнне ва ўніверсітэт;
  4. выдатна валодаюць англійскай мовай;
  5. вучацца на выдатна.

Для ўдзелу неабходна прадставіць неабходныя дакументы: заяўку, CV, матывацыйны ліст і рэкамендацыйны ліст, выпіску з ацэнкамі, апісанне сістэмы ацэньвання ўніверсітэта заяўніка, дакумент, які пацвярджае аб залічэнні заяўніка ва ўніверсітэт, вынікі медыцынскага агляду, фотакопіі пералічаных дакументаў і запоўнены рэгістрацыйны бланк.

Інфармацыя на ангельскай мове тут.

by.odb-office.eu       eu-japan.eu

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *