Рух «За свабоду», пры падтрымцы АРР «Дзедзіч» праводзіць у Берасці сустрэчу з эканамістам Сяргеем Чалым і палітолагам-міжнароднікам Андрэем Фёдаравым. Сустрэча праходзіць у рамках праграмы Руха «За свабоду» Еўрашкола. 

22539812_1977204892547313_4113389236141373590_n

Эксперты раскажуць пра Еўропу, што дало сяброўства ў ЕС нашым суседзям і чым Еўразвяз можа быць карысным для нашай краіны.
Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі, , сучасны стан палітычных і эканамічных стасункаў Беларусі і Еўрасаюза, і ці прыйдуць у Беларусь еўрапейскія інвестыцыі?
Слухачы «Еўрашколы» змогуць атрымаць  адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Рух «За Свабоду» — з’яднанне беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама грамадзянаў Беларусі для супольнай абароны і рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых праў. Рух заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў Аляксандрам Мілінкевічам. Мэтай «Рух «За Свабоду» з’яўляецца абарона праў і воляў чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных дакументах па правах чалавека і асвета грамадзянаў у гэтай сферы. Таксама прыярытэтам дзейнасці «Руху «За Свабоду» з’яўляецца паступовая інтэграцыя Беларусі з Еўрапейскім Звязам.

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 5-га кастрычніка 2017 годаз 12 да 15 гадзіны,
ў Прасторы КХ, Халтуріна 2/1, Берасце

Падрабязнасці можна даведацца ў каардынатара Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч

[supsystic-social-sharing id="1"]