Пабачыла свет кніга вядомага гісторыка і краязнаўца Кастуся Шыдлоўскага, які доўгі час займаецца адраджэннем старажытных спосабаў пісьма.  

shydlouski_kniha
У новай кнізе, якая называецца “Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню”, аўтар у захапляльнай форме распавядае пра гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, які шырока выкарыстоўваўся ў тым ліку і нашымі продкамі. Прычым робіць гэта Кастусь Шыдлоўскі віртуозна: кніга напісана вельмі лёгкай мовай, чытаецца на адным дыханні і таму будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, а не толькі спецыялістам.

Варта адзначыць, што Кастусь Шыдлоўскі не толькі даследуе гісторыю васковых таблічак, але і вырабляе іх сам! Ён працуе ў Цэнтры славян і вікінгаў у польскім мястэчку Волін, дзе займаецца гістарычнай рэканструкцыяй. Неабыякавым да гісторыі будзе цікава зазірнуць у апошні раздзел кнігі, дзе аўтар дае парады, як самому зрабіць васковую таблічку ў хатніх умовах.
Багата ілюстраванае выданне стане прыемным падарункам для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.
Кнігу Кастуся Шыдлоўскага Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню” можна набыць ў наступных крамах: Берасце — Іскра (вул. Пушкінская, 4), а таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Пагартаць старонкі:

 

[supsystic-social-sharing id="1"]