Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections -2018. Кандыдаты і кандыдаткі, адабраныя ў выніку конкурсу заявак і гутаркі, атрымаюць магчымасць прайсці трохтыднёвую прафесійную стажыроўку ў ЗША.  

client_id_53023_logo_1456427861.68

Кандыдаты і кандыдаткі, адабраныя ў выніку конкурсу заявак і гутаркі, атрымаюць магчымасць прайсці трохтыднёвую прафесійную стажыроўку ў ЗША. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць пражываць у сем’ях. Веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца. Дэдлайн у залежнасці ад выбранай праграмы.

Тэмы праграм Community Connections 2018:

  • Праграмы навучання ў сферы прадпрымальніцтва.
  • Падрыхтоўка настаўніка да працы ва ўмовах інклюзіўны адукацыі.
  • Грамадскія ініцыятывы ў мясцовых супольнасцях.
  • Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва.
  • Інфармацыйна-камунікацыйныя стратэгіі для НДА.
  • Пашырэнне магчымасцяў для людзей з інваліднасцю і іншых уразлівых груп.
  • STEM-адукацыя для школьнікаў.

Калі з прапанаваных стажыровак Вам па тэматыцы падыходзяць некалькі, Вы маеце права падаваць дакументы на ўдзел у некалькіх праграмах. Трэба падаць дастатковую колькасць інфармацыі на ўсе пытанні анкеты. Адбор на інтэрв’ю адбываецца на падставе разгляду анкет, таму кандыдаты і кандыдаткі, якія падалі поўную і змястоўную інфармацыю аб сваёй дзейнасці, дасягненнях і планах на будучыню па тэме праграмы, з найбольшай колькасцю шанцаў пройдуць першасны адбор і атрымаць запрашэнне на сумоўе.

Крыніца: by.usembassy.gov

by.odb-office.eu

[supsystic-social-sharing id="1"]