Фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, сёлета пашырае геаграфію і пройдзе адразу у двух гарадах Беларусі! Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты «Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt, :B:N: і Haina выступяць 7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе “Фантазія”.

unrOuQOESt4[1]

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб’яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек. 5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.

Фестываль «Рок за жыццё»
7 кастрычніка 2017, Брэст, клуб “Фантазія”, вул. Сікорскага, 76
Пачатак: 18.00
«Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt, :B:N:, Haina.

kvitki.by

[supsystic-social-sharing id="1"]