Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Сацыяльныя інтэрны шукаюць папаўненне

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” (“БелАЮ”) запрашае на стажыроўку моладзь ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.

alll[1]

Калі: кастрычнік 2017 – травень 2018 года.
Дзе: Беларусь.

Праграма прадугледжвае неаплочваемую працу ў якасці спецыяліста і мэнэджара на 0,2 стаўкі (каля 8 гадзінаў на тыдзень) па гнуткім і зручным для стажора графіку.

Праца можа праходзіць у офісе Сакратарыята “БелАЮ” і / або дыстанцыйна. Удзельнікі праграмы могуць абраць адзін з кірункаў для стажыроўкі. Унёсак за ўдзел у стажыроўцы на базе Сакратарыята РГА “БелАЮ” – 50 рублёў.

Этапы праходжання стажыроўкі:

  • азнаямленчы (узровень – “асістэнт”).
    Перыяд: кастрычнік 2017 году.
    Змест: знаёмства з дзейнасцю арганізацыі, навучанне, выкананне заданняў для развіцця прафесійных кампетэнцый.
  • дзейсны (узровень – “мэнэджар”).
    Перыяд: лістапад 2017 – сакавік 2018 году.
    Змест: самастойная праца ў арганізацыі па абраным напрамку для дасягнення мэты праходжання стажыроўкі і развіцця прафесійных кампэтэнцый.
  • этап самарэалізацыі і творчасці (ўзровень – “прафесіянал”).
    Пэрыяд: красавік-травень 2018 году.магчым
    Змест: увасабленне прафесійных ініцыятыў, мерапрыемстваў або праектаў у межах абранага кірунку.

Падчас праходжання стажыроўкі “БелАЮ” гарантуе: асобнае працоўнае месца з аргтэхнікай, падлучанае да інтэрнэту ў офісе арганізацыі; гарбату і каву; магчымасць удзелу ў мерапрыемствах “БелАЮ” і партнёраў; справаздачныя дакументы аб праходжанні практыкі па праграме навучання ў ССНУ або ВНУ (пры неабходнасці); пасведчанне аб праходжанні стажыроўкі з указаннем атрыманых кампетэнцый і вынікаў працы.

Для ўдзелу неабходна не пазней за 25 верасня 2017 года запоўніць заяўкуАдабраныя кандыдаты пройдуць сумоўе ў Сакратарыяце РГА “БелАЮ”. На кожны напрамак будзе залічана 1-3 стажоры, астатнія будуць дададзеныя ў ліст чакання.

З пытаннямі адносна праграмы “Сацыяльныя інтэрны-6” звяртайцеся па тэлефоне +37529 7767006 (Вольга).

Водгукі мінулых удзельнікаў можна пачытаць тут: http://www.belau.info/stat_i/522.htm

adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *