Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Валанцёрская каманда «Дзедзіч» шукае цябе

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае маладых людзей 16–25 гадоў для доўгатэрміновай цікавай супрацы. Стань часткай VolunTeam. Прыходзь на першую сустрэчу 19 верасня ў 19.00 па адрасе Маякоўскага 46/1. 

-aaPct9Bk2Q

Што за “VolunTeam”? “Дзедзіч” хоча стварыць устойлівую валанцёрскую тусоўку. Сабраць каманду актыўных, неабыякавых да беларускай культуры людзей. Мы шукаем новых валанцёраў, каб пасябраваць і разам рабіць карысныя для моладзі справы. Валанцёрства – гэта не дармовая праца. За дапамогу мы аддзячваем ведамі і вопытам. Праводзім трэнінгі, майстар-класы, рэлакс-гадзіны. Ладзім тусоўкі, каб падзякаваць табе ў нефармальнай абстаноўцы. Валанцёры – жыццёва важная частка «Дзедзіча». Каб гэты жывы арганізм добра працаваў, яму патрэбна свежая кроў. Мы пастаянна абнаўляем сваю працу, каб быць у трэндзе і на хвалі сучасных поглядаў.

Чым займаецца «Дзедзіч»? Стварае гарадскія праекты. Вось, напрыклад:

Конкурс паблік-арта, які падарыў Берасцю новыя арт-аб’екты ў нацыянальным стылі. Пры падтрымцы «Дзедзіч» мастачка Ганна Яцкевіч пасяліла цытаты Максіма Багдановіча і Янкі Купалы на берасцейскія будынкі.

Мабільны дадатак «Будзь валанцёрам», створаны для камунікавання грамадскіх арганізацый і валанцёраў. Арганізацыі просяць аб дапамозе і размяшчаюць заданні, а валанцёры выконваюць місіі і павялічваюць свой рэйтынг.

69PKD5PfYQA
Летнік асабістай эфэктыўнасці, 2016

Якія плюшкі дае валанцёрства ў «Дзедзіч»?

– Новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, якія робяць наша грамадства лепш;

– Удзел у стварэнні карысных праектаў, якімі ты папоўніш рэзюмэ;

– Павышэнне валанцёрскага ўзроўню: навучым арганізоўваць праекты, працаваць у камандзе;

– Рост асабістай эфектыўнасці: палепшыш сацыяльныя навыкі, веды ў сферах, якія цябе цікавяць.

Хто такі_ая валанцёр_ка «Дзедзіча»?

Жыхар_ка Берасця ўзростам 17 – 25 гадоў, які_ая хоча дапамагаць гарадскім ініцыятывам.
Разумее беларускую мову.
Цікавіцца валанцёрствам і беларускай культурай і гісторыяй.
І, увогуле, хто не хоча спаць, а хоча дзейнічаць, рэалізоўваць ідэі, кідаць выклік сабе, знаёміцца і тусіць.

Хочаш да нас? Тады запаўняй анкету і прыходзь на першую сустрэчу 19 верасня ў 19.00 на офіс “Дзедзіча” па адрасе: Маякоўскага 46/1. Як кажуць – Just Do It! Наша каманда будзе рада папаўненню. І гэта толькі пачатак.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *