
Што: Ларп — гэта гульня, падобная на імправізацыйны тэатр, але ў ім няма гледачоў. Гульцы разам ствараюць гісторыю і жывуць у ёй жыццём персанажаў, якіх прыдумляюць самі.
Blind City – гульня пра пасажыраў вагона метро, што раптам спынілася ў тунэлі. Героі знаходзяцца ў поўнай цемры і спрабуюць высветліць, што ж адбылося.
На працягу ларпа на ўсіх гульцах будуць надзеты святлонепранікальныя маскі. Гэта азначае, што ўдзельнічаць у ім могуць як людзі з нармальным зрокам, так і цалкам невідушчыя.
Гэта інклюзіўная гульня дае досвед знаходжання ў сітуацыі нявызначанасці з-за поўнай нябытнасці зроку. Дапамагае лепш зразумець людзей, якія сутыкаюцца з гэтым кожны дзень. Ларп расчыняе патэнцыял органаў пачуццяў, якімі мы карыстаемся менш усвядомлена.
Калі чалавек змяняецца знешне: апранае касцюм ці атрымлівае алібі, яго паводзіны аўтаматычна змяняюцца. Апранаючы лабараторны халат, ты робішся наважней і ўладней у паводзінах і гаворцы. Гэта адбываецца несвядома. Гэтак жа працуюць і ларпы.
Правілы гулні: Ларп нельга выйграць ці прайграць, нельга сыграць правільна ці няправільна.
Кожны сам для сябе вырашае, для чаго ён гуляе ў ларп:
- дзеля новага досведу;
- магчымасці пабыць некім, кім ён не з’яўляецца ў рэальным жыцці;
- каб перажыць вызначаныя эмоцыі;
- дзеля забаўкі і задавальнення.
Калі: 2 жніўня ў 17.00
Дзе: ў Прасторы КХ па вул. Халтурына, 2/1
Кошт: 5 BYN
Колькасць ігракоў: 5 – 12 чалавек
Рэгістрацыя: напішыце на адрас [email protected], што вы хочаце ўдзельнічаць у ларпе. Паспей зарэгістравацца: дэдлайн 2 жніўня да 12.00.