Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і Берасцейскае грамадскае аб’яднанне “Час зямлі” запрашаюць хлопцаў і дзяўчат 18-25 гадоў весела і карысна правесці час на інфармацыйна-адукацыйнай майстэрні ў сядзібе недалёка ад Берасця. У праграме знаёмства, трэнінгі, абмеркаванні ў хатняй атмасферы Дома Еўрапейскіх сустрэч.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу маладых, актыўных людзей, якія жадаюць стаць валанцёрамі ў сферы культуры або экалогіі. Удзельнікі пазнаёмяцца з арганізацыямі “Дзедзіч” і “Час зямлі”, даведаюцца аб іх дзейнасці і бліжэйшых планах. Пазнаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі валанцёрства і тымі “плюшкамі”, якія можна за гэта атрымаць.

Удзельнікі тут не толькі выдатна і інтэлектуальна правядуць 4 дні на прыродзе, але і набудуць новых сяброў, навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню, разаўюць карысныя для будучай кар’еры навыкі.

“Валанцёрскія арганізацыі павінны не толькі карыстацца дапамогай валанцёраў, але мусяць развіваць іх патэнцыял, спрыяць прафесійнаму і асабістаму росту актывістаў, — кажа дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзмітрый Шыманскі. — Канкрэтна падчас гэтай майстэрні мы перададзім валанцёрам арганізацыйныя навыкі, якія дапамогуць ім самастойна праводзіць акцыі і публічныя мерапрыемствы ў галіне культуры або экалогіі. Фактычна гэта мэнеджэрскія навыкі, якія спатрэбяцца ўдзельнікам і ў валанцёрскай працы, і ў кар’ерным росце”.

Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Берасця ўзростам ад 18 да 25 гадоў, якія цікавяцца тэматыкай экалогіі або культуры, разумеюць беларускую мову. Адбор удзельнікаў будзе ажыццяўляцца на падставе дасланых анкет-заявак.

Каманда мары. Арганізатары раскажуць, як стварыць валанцерскую каманду і далучаць да яе новых людзей.

Ствары свой праект. Маеш шмат ідэй, але не ведаеш, як іх рэалізаваць? Трэнеры пакажуць, як стварыць крутыя праекты для Берасця ў камандзе: вызначыць праблему, сфармуляваць мэты і задачы, запланаваць дзейнасць і арганізаваць кампанію ці акцыю.

Уводзіны ў SMM-тэхналогіі. Эксперты распавядуць, як можна прапіярыць ініцыятыву з дапамогай гарадскіх медыя і сацыяльных сетак, каб пра вашу дзейнасць даведаліся іншыя.

Коуч-майстэрня за горадам. Арганізатары забяспечваюць цікавую творчую кампанію, сяброўскую атмасферу і незабыўны адпачынак у Доме еўрапейскіх сустрэч у маляўнічай вёсцы Залессе.

Дзе: Дом Еўрапейскіх сустрэч у в. Залессе Камянецкага раёна.

Калі: 7-12 верасня. Выезд 7 верасня ў 9-00, вяртанне 12 верасня ў 19-00.

Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд аплочваюць арганізатары.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі, начлег у 4-хмесных пакоях на спальніках.

Калі жадаеш стаць валанцёрам і цікавішся экалогіяй і культурай, — запаўняй заяўку да 3-га верасня. 4-га верасня з удзельнікамі, якія пройдуць конкурсны адбор, звяжуцца арганізатары і паведамяць усе дэталі. Колькасць месцаў абмежавана, паспяшайцеся! Усяго для ўдзелу ў “Майстэрні” будзе адабрана 24 чалавекі.

Арганізатары летніка пакрываюць ўсе выдаткі: праезд з Берасця, харчаванне і пражыванне ў доме.

Па дадатковыя пытанні можна звярнуцца да арганзітараў: Dzedzich Org.

[supsystic-social-sharing id="1"]