Як дабрацца да фэсту. Даехаць на цягніку да Менску (варыянтаў у раскладзе шмат), а адтуль на маршрутцы да Лепеля. Мы ехалі начным цягніком ў 20:29, што было даволі зручна і ў 6 гадзін мы былі ў Менску, потым на маршрутцы 2,5 гадзіны да Лепеля.

Першае ўражанне пра Лепель склалася не самае добрае. Нас сустрэла вялікая вёска, з акуратнымі драўлянымі хатамі, дрэннай дарогай з дзіркамі, а таксама 2 выбітнасцямі па дарозе. Але кажуць, што першае ўражанне часта падманлівае (далей мы пабачылі помнік Льву Сапегу, помнік Русалцы і аб астатнім пазней).

DSCN9864

Спраўка. адбываецца ўжо 4 год, дзякуючы мясцоваму краязнаўцу, які дамогся таго, каб тут быў усталяваны помнік цмоку. Ён прыклаў вялікія намаганні ў піяры гэтага месца. А месца тут і сапраўды з асаблівай атмасферай. Караткевіч у сваіх творах пісаў, што ў Сярэднявеччы ў Лепельскім возеры, заігула каля 40 цмокаў і даў ім падрабязнае апісанне. Дзякуючы гэтаму апісанню і стала магчыма ўсталяванне помніка беларускаму цмоку, а ў далейшым і правядзенне фэсту.

Безымяfghjkнный

Фестываль пачаўся са знаёмства з мясцовымі майстрамі. Ганчарныя і кузнечныя вырабы былі ў вольным продажы (а працэс вырабу некаторых пабачыць на свае ўласныя вочы), купіць духмянай гарбаты, выцінанкі з асабістым значэннем. Надакучыла хадзіць па майстрам? Запусці паветранага змея. А для тых, хто любіць паесці ( а мы беларусы менавіта такія) быў сапраўды рай беларускай кухні : хатні квас ( не такія як ў крамах, а самы, што ні на ёсць сапраўдны ); дастаны з падвалу хатні капмоцік; бліны з творагам, пірагі і канешне для тых, хто любіць натуральны прадукт – самагон па мясцоваму рэцэпту.

DSCN9889 DSCN9879

А тым часам мы ўжо ішлі да сцэны, з якой даносіліся чароўныя міфалагічныя гукі. Адкрывала фестываль маладая зорка беларускай этна-музыкі Патрыцыя. Дзяўчынка даволі маладая, ей толькі 16 гадоў. Але, негледзячы на свой узрост, яе песні напоўнены шчырасцю, душою і адчувальнасцю да кожнай выкананай ею гісторыі. Але як аказалася гэта быў толькі пачатак. На сцэне выступалі беларускамоўныя гурты, песні, якіх выклікалі дрыжыкі па скуры. Пра некаторыя з іх хочацца сказаць асобна.

DSCN9857

На сцэне выступілі фольк-этна гурт «Малала». Іх выступ хутчэй нагадвае спектакль з рознымі цікавамі гукамі, якія выконваюцца з дапамогай вялікай колькасці розных інструментаў. Але папярэджваю, музыка спецыфічная, на свайго слухача, як кажуць. Музычны гурт «Лепшы квас» – сучасная музыка ў стылі поп-панк-рок. Вось гэтыя хлопцы заваявалі сэрцы амаль усіх. Пад іх песні рухалася актыўна не толькі моладзь, але і сталыя людзі не адствалі і давалі свой адказ.

DSCN9862

Усім, хто думае, што этна і фолк музыка нецікавая і з’яюляецца “адгалоскам мінулага” ў пераносным значэнні, то раю паслухаць незвычайны дуэт «Агата» – гэта новая музыка ў спалучэнні беларускага фальклору, еўрапейскага этна-джаза і лаціна-амерыканскага танга. Пад такія мелодыі не складзе цяжкасці паляцець у космас, але трымайцеся, гэта не ўсе. Для тых, хто любіць патанчыць пад народныя матывы абавязкова паслухаць гурт «Нarmonic Style Project». Энэргія гэтага калектыва заразна, вы проста не зможаце сядзець спакойна, а вусны міма волі пачнуць спяваць.

Між слуханнем чароўнай беларускай этна і фальклорнай музыкі можна было паспрабаваць сябе ў народных танцах (што ахватна і рабілі людзі), пакатацца на параходзе і, нават, купацца. Месца было абрана выдатнае: пясчаныя берагі, зялены кветкавы парк, празрыстае возера. І канешне, куды без галоўнага герою нашага свята. Сяброўскі такі і маніў усіх сфатаграфавацца з сабой, што ўтварала невялікія чэргі, але абыйшлося без бояк.

DSCN9962

Хэдлайнерам фэсту стаў гурт Палац і Алег Хаменка. Пад іх песні амаль што ўсё рынуліся ў пляс, падспяваючы знаёмыя матывы. Пасля добрага разагрэву для сваіх мышцаў, мы чакалі гурт з Украіны – «TaRuta» ў стылі этна-рок. Былі тут і фальклорны гурт «Варган» (г. Полацк), поп-рок гурт «Тутэйшыя», фолк-рок гурт «Рокаш», «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым і проста неверагодна харызматычны Зміцер Вайцюшкевіч (дайце яму ужо выступіць на Славянскім базары!).

Фэст скончыўся, а думкі пра яго не пакідаюць нават зараз. Там гучала толькі беларуская музыка (за выключэннем украінскага гурта), людзі былі апрануты ў адзенне з нацыянальнымі сімваламі і арнаментамі, а яшчэ з вуснаў людзей гучала беларуская мова, што радавала мой слых і маю душу. Чуліся выклікі людзей “Жыве Беларусь” і дружныя адказы “Жыве”.

DSCN9902

Фэст стаў добрым сродкам для яднання беларусаў праз адчуванне народнай творчасці і традыцый. Такія ініцыятывы даюць мне надзею, што наша культура жывая. Яна жыве і будзе жыць далей!

Аўтар тэкста – Марыя Чырык
Фота аўтара