Праграма стыпендый для грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства прапануе фінансавую падтрымку.

Праграма накіравана на тое, каб выявіць маладых, амбіцыйных, перспектыўных і прагрэсіўных актывістаў/ак і дапамагчы ім ў развіцці лідарскіх навыкаў.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя актывісты/кі грамадзянскай супольнасці або тыя, хто мае значны досвед валанцёрскай дзейнасці і імкнецца дапамагчы сваім супольнасцям ў вырашэнні праблем.

Патрабаванні:

  • быць грамадзянінам/кай або рэзідэнтам/кай адной з краінаў Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна);
  • узрост – ад 18 да 36 гадоў;
  • мець паспяховы досвед працы ў НДА;
  • быць прыхільнікам/цай каштоўнасцяў, звязаных з павагай да асноўных правоў чалавека;
  • валодаць мовай у адпаведнасці з абраным месцам правядзення прапанаваных мерапрыемстваў;
  • несці адказнасць за падрыхтоўку і рэалізацыю прапанаваных мерапрыемстваў.

Фінансавыя ўмовы

Максімальны памер фінансавай падтрымкі складае 5000 еўра на чалавека. Гэтая сума павінна пакрываць выдаткі канкрэтныя мерапрыемствы, пералічаныя ў заяўцы, выдаткі на праезд і пражыванне за межамі або ўнутры краіны знаходжання, аплату паслуг прымаючай арганізацыі, калі гэта неабходна.

Дэдлайн – 25 верасня 2017 года.

Падрабязную інфармацыю пра стыпендыю глядзіце па спасылцы.

Крыніца: Адукацыя.info

[supsystic-social-sharing id="1"]