Беларускія перакладчыкі замуцілі краўд-праект: выпуск кніжнай серыі «Амерыканка». Творы культавых пісьменнікаў і пісьменніцы Паўночнай Амерыкі перакладуць на беларускую мову. Калі ты яшчэ не чытаў(-ла) Букоўскі, Кізі, Паланюка і Этвуд, гэта шанец прачытаць іх па-беларуску!

Увосень пабачаць свет чатыры раманы з серыі: «Чытво» Чарлза Букоўскі, «Палёт над гняздом зязюлі» Кена Кізі, «Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд і «Байцоўскі клуб» Чака Паланюка.

На платформе Ulej можна перадзамовіць электронныя і друкаваныя кнігі да 22 жніўня. Першыя 150 кнігалюбаў, якія замовяць усе чатыры кнігі ў папяровым фармаце, атрымаюць зніжку ў 30%.

Яшчэ ты можаш абраць і іншыя амерыканскія кнігі, якія хацелася б прачытаць па-беларуску.

Крыніца: https://34mag.net/post/kraydfandyng-dnya-leta-z-amerykankajj

 

[supsystic-social-sharing id="1"]