11 дзен, 264 гадзіны, каля 2187 км. Менавіта столькі доўжылась мая практыка, бо я — студэнтка спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” (3 гады) у Берасцейскім дзяржаўным універсітэце. І гэтая практыка стала адным з найвыдатнейшых падарожжаў у маім жыцці, якое я запамню, калі не на ўсе жыцце, то адназначна на доўгі час. Марыя Чырык працягвае расказваць пра наступны пункт прызначэння — аграгарадок Гервяты.

На нашым шляху сустракалаліся шматлікія царквы і касцёлы. Праязджаючы чарговы пункт нашага падарожжа, я задумалася: як шмат людзей ведае пра свае славутасці, а не гугліць пра тое, што паглядзець за мяжой?

Адным з прыкладаў захапляльнай якаснай архітэктуры з’яўляецца Троіцкі касцел у в. Гервяты, Гродненскай вобласці, Астравецкага раёна. Дарэчы ў самім Астраўцы есць што паглядзець акрамя АЭС. Як толькі не называюць вёску Гервяты: маленькая Швейцарыя, маленькі Парыж. Месца сапраўды цікавае: вёска знаходзіцца недалека ад мяжы з Літвой і ўяўляе сабой адну з захаваных выспаў літоўскага насельніцтва ў Беларусі.

Троіцкі касцёл візітная картка Гервят. Пабачыўшы яго, так і хочацца сказаць: “Ускубніце мяне, я проста не веру сваім вачам”.  Бо гэта шыкоўны архітэктурны аб’ект з цудоўным ландшафтным дызайнам у дворыку.

DSCN9010

Гісторыя будынка пачынаецца ў 1526 годзе, калі тут быў драўляны касцел. Але час не шкадуе нікога і нічога, так і ў гэтым выпадку ў 1899-1903  гадах на месцы драўлянага касцёла пачынаюць ўзводзіць касцёл зусім іншага тыпу. У будаўніцтве прыймала ўдзел больш за  70 чалавек. Для таго, каб храм праіснаваў доўгі час, у раствор дадавалі яйкі, якія прыходзілася здаваць тысячамі. Вось гэта канешне стрэс для мясцовых быў.

Будавалі значыцца, будавалі і дабудавалі. На месцы старога касцёла з’яўляецца незвычайная архітэктурная камапазіцыя ў стылі неаготыка. Усе атрымалася выдатна, бакавые сцены падтрымліваюць аркбутаны, аркі, выкананыя па прыкладу храма Нотр-Дам дэ Пары. Вонкавы выгляд касцёла можна разглядаць, здаецца, бясконца.
Унутраны інтэр’ер, у параўнанні са знешнім, даволі стрыманы, нешматлікі і мінімалістычны. Але ў гэтым ёсць свая прыгажосць: менавіта такое дапасаванне робіць касцёл непаўторным. Здаецца, калі б унутры ён быў такі ж багаты, то мы б стаміліся ад яго прыгажосці.

DSCN9048

Акрамя таго, што касцёл лічыцца адным з самых прыгожых у нашай краіне, ён з’яўляецца адным з самых высокіх храмаў у Беларусі. Яго вышыня складае каля 61 метра, у параўнанні  мінская бібліятэка каля  74 метраў. Абрамляе касцёл ландшафтны парк са скульптурамі і рознымі раслінамі, якія, здаецца, сочаць за кожным тваім крокам. З якога боку не паглядзі, а касцел не можа заставіць раўнадушным, і нават самыя пасіўныя турысты пачынаюць даставаць фотаздымачы.

DSCN9025

Між тым, пахадзіўшы ўздоўж і поперак касцёла, мы вырашылі набыць сувеніры ў кіоску непадалёк. Жанчына ў сувенірнай лаўцы сустрэла нас даволі ветліва. Яна пыталася, хто мы такія і адкуль прыехалі, пакуль выбіралі падарункі. Цэны тут невялікія: звычайную папяровую паштоўку тут можна прыдбаць за 2 р., што не зробіш дзеля памяці. З іншага боку канкурэнцыі тут няма, ды і турысты не кожны дзень заглядваюць.

Сонца садзілася, а мы рухаліся ў бок новых прыгод.

Аўтар — Марыя Чырык
Фота аўтара

[supsystic-social-sharing id="1"]