АРР “Дзедзіч” намагаецца зрабіць са двара на вул. Маякоўскага 46-1 паўнавартасную вулічную публічную прастору. Вы можаце заўсёды далучыцца да праекта праз гэту форму.

У межах праекта ладзяцца працоўныя сустрэчы, дзе ўдзельнікі фармуюць канцэпцыю будучай прасторы. У суботу сумесна з Менскай урбаністычнай платформай адбудзецца другая адкрытая сустрэча, на якую прыедзе ўрбаніст Дзмітрый Бібікаў каб падзяліцца сваімі ведамі.

Размова будзе весціся аб маштабных чалавеку і малой супольнасці прасторах, а таксама пра месца грамадскай прасторы ў развіцці горада. Вы пачуеце адказы на наступныя пытанні:

  • Што такое грамадская прастора?
  • Якія функцыі яна выконвае і навошта з’явіліся.
  • Якімі могуць быць публічныя прасторы?
  • Чаму не кожная грамадская прастора павінна быць вуліцай Савецкай і як зрабіць менш, ды лепш?

Што: Лекцыя “Месца публічнай прасторы ў развіцці горада”.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1

Хто: Дзмітрый Бібікаў, урбаніст, архітэктар і адзін з заснавальнікаў Менскай урбаністычнай платформы.

Калі: 12 жніўня ў 16:00.

Уваход вольны!

vk.com

lumNiNrc9cI [supsystic-social-sharing id="1"]