11 дзен, 264 гадзіны, каля 2187 км. Менавіта столькі доўжылась мая практыка, бо я — студэнтка спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” (3 гады) у Берасцейскім дзяржаўным універсітэце. І гэтая практыка стала адным з найвыдатнейшых падарожжаў у маім жыцці, якое я запамню, калі не на ўсе жыцце, то адназначна на доўгі час.

1 дзень. Маршрут : Ружаны-Сынкавічы-Слонім-Любча.

Карта

Амаль усім, хто жыве ў Берасцейскай вобласці, добра вядомы замак Сапегаў у Ружанах.

Ружаны — гарадское мястэчка Пружанскага раёна, вядомае па пісьмовых крыніцах з сярэдзіны XVI ст. Мястэчка славілася вытворчасцю сукна, дываноў, шпалер, мастацкіх паясоў і многіх іншых вырабаў, якія шлі не толькі на патрэбы феадала, але і на продаж. Славіліся Ружаны таксама і кірмашамі.

Манументальная забудова Ружанаў вакол гандлёвага пляца (зараз пляц 17 Верасня) склалася ў XVII—XVIII стст. Да гэтага на суседнім узгорку быў узведзены замак — рэзідэнцыя Сапегі. У выніку вайны са шведамі і міжусобных сутыкненняў, замак у канцы XVII — пачатку XVIII у. моцна папакутаваў, страціўшы сваё абароннае значэнне. Таму пры аднаўленні ў другой палове XVIII у. ён быў пераўтвораны ў рэпрэзентацыйны палацавы ансамбль, выдатна ўпісаны ў маляўнічы краявід мясцовасці.

Летам 2008 года ў даўнейшай рэзідэнцыі Сапегаў пачаліся рэстаўрацыйныя працы і гістарычныя раскопы. Да цяперашняга часу абноўлены цэнтральныя заязныя вароты – Брама, адноўлены бакавыя флігелі. І сёння Ружанскі замак часткова адкрыты для турыстаў.

Ва ўсходнім флігелі працуе музей «Палацавы комплекс Сапег», дзе можна ўбачыць аўтэнтычныя прадметы і элементы інтэр’ера. Адзін з залаў прысвечаны дынастыі Сапегаў, у галерэі праходзяць выставы беларускіх мастакоў.

Паводле дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» ў 2013-2018 гадах будзе праведзена рэстаўрацыя Ўсходняга (Тэатральнага) корпуса. У будучыні ў комплексе плануюць адкрыць гасцінічныя нумары, рэстаран, конны манеж. А пакуль — насалоджваемся тым, што ёсць.

DSCN8841 DSCN8842

Другім аб’ектам на нашым шляху стаў адзін з унікальных абарончых культавых помнікаў – Сынковічская царква Міхаіла Анёла. Яшчэ адна царква абарончага тыпу знаходзіцца ў в.Мажэйкава, што таксама ў Гродзенскай вобласці.

Сынковіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў была збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт. Калі збег сюды ад Ягайлы, да старадаўняй Літвы, што знаходзілася тады за Наваградкам. I непадалёку ад Слоніма, у непрыкметнай лясной вёсачцы, князь Вітаўт знайшоў сабе надзейную сховань пад сялянскай страхой. Потым у знак удзячнасці вырашыў пабудаваць тут храм.

DSCN8862

У плане Сынковіцкая царква нагадвае крыху выцягнуты і перакошаны прамавугольнік. Мэтазгоднасць канструкцый і кампазіцыі збудавання непарыўна, звязаны з іх мастацкай выразнасцю. Пояс машыкуляў, якія прызначаны для абароны, з’яўляецца адначасова і выразным дэкаратыўным элементам.

Спалучэнне раманскай архітэктуры, готыкі і рэнесансу, пераасэнсаваныя мясцовымі будаўнікамі ў адпаведнасці з векавымі традыцыямі беларускай архітэктуры, спарадзілі новы гістарычна яркі ўсплеск беларускага дойлідства, якое найбольш выразна знайшло сваё ўвасабленне ў храмах, падобных Сынковіцкаму. (Цікава, што паводле сайта рыдыё рацыя У 2016 Сынковічы наведала больш за 20 тысяч турыстаў). У гэтым годзе, у верасні храм адзначыць сваё 610 годдзе.

DSCN8923

 

А мы працягнулі свой маршрут і апынуліся ў Слоніме. Так як часу ў нас было не шмат, а месц цікавых было дастаткова, мы як гэта кажуць “галопам па Еўропам”. Пачулі кароткую гісторыю Слоніма і пачалі экскурсію з будынку банку. Ён быў пабудаваны ў 1905 годзе ў стылі мадэрн.

Далей рушылі да разбуранага будынка, аказалася, што гэта Слонімская сінагога. Была пабудавана ў 1642 годзе ў стылі барока. Асаблівасцю сінагогі у тым, што яна адзіная ў Беларусі, захавала ўнутраны дэкор. Але паглядзець нам на гэта не ўдалося.

 

 

5

Іпацьеўскі летапіс, дзе ўпершыню ўзгадваецца горад указвае на 1252 год. Тады горад называўся Вслоним (Услоним). Назва магла пайсці ад стараславянскага слова «вслон (услон)», якое азначае умацаванне, бар’ер. Але мясцовыя абыгралі назву на свой лад і ў горадзе з’явіліся такія мілыя скульптуры, якія прыцягваюць увагу турыстаў.

Найбольшую ўвагу ў Слоніме прыцягвае Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі, які з’яўляецца часткай архітэктурнага комплексу манастыра бернардынак.

Апошнім пунктам нашага падарожжа стала Любча. Менавіта дзякуючы мясцовай ініцыятыве і валанцерам тут аднаўляецца палац Радзівілаў і Кішак. Замак з’явіўся на мяжы дзвух эпох — готыкі і рэнесанса і ўвабраў у сябе рысы ободзвух архітэктурных стыляў. Зараз наведаць яго можа любы, але праца па аднаўленню працягваецца. Тое, што ўжо адноўлена модна пабачыць на фотаздымках.

рррррр

Аўтар — Марыя Чырык

 

 

[supsystic-social-sharing id="1"]