У двары на Маякоўскага 46-1 мы хочам рэалізаваць паўнавартасную шматфункцыянальную публічную прастору. Каб слухаць музыку, глядзець фільмы, удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, знаёміцца і генераваць ідэі было яшчэ камфортней.

U_FCZbnU91s (1)

Для таго каб двор сапраўды стаў публічный прасторай, патрэбны твае ідэі. Як ты бачыш, што можна зрабіць лепш і якія крэатыўныя ідэі могуць быць рэалізаваныя там?

Рэгіструйся па спасылцы, прыходзь на першую сустрэчу (серада, 19:00), расказвай свае прапановы і рэалізоўвай іх!

Рэалізацыя прасторы пройдзе ў некалькі этапаў. Спачатку мы за некалькі сустрэч абмяркуем агульную канцэпцыю і неабходныя функцыянальныя зоны ў прасторы. Стварыць канцэпцыю нам дапамогуць эксперты. Пасля гэтага мы пачнём рэалізацыю плана і ў канцы разам зробім вечарыну!

Што: Першая сустрэча працоўнай групы па абмеркаванню будучай публічнай прасторы «Дзедзіч».

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1

Калі 2 жніўня (серада) 19.00.

Рэгістрацыя па спасылцы https://goo.gl/forms/YwI8ZfRJtwEUUI5z1

[supsystic-social-sharing id="1"]