
Вольга Шапарага прывязе ў Берасце лекцыю “Вообразить приемлемое общество: от эмпатии к инклюзии”. Яна адбудзецца ў Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1) а 19 гадзіне.
Вольга Шпарага – кандыдат філасоўскіх навук, рэдактар часопіса “Новая Еўропа”, займаецца навуковай дзейнасцю. У яе сферу інтарэсаў уваходзяць палітычная філасофія, фенаменалогія, сучаснае мастацтва, еўрапейская прастора і места Беларусі ў ім.
Паняцце “інклюзія” (сацыяльнае ўлучэнне) паўстала ў дэмакратычных краінах разам з новымі сацыяльнымі рухамі ў 1970-е гг. Яно стала палітычным адказам на супярэчнасці грамадства ўсеагульнага дабрабыту. Апынулася, што роўны ўдзел усіх грамадзянаў у жыцці грамадства, што ўтварае каркас дэмакратыі, не можа быць забяспечаны толькі за кошт пераразмеркавання матэрыяльных рэсурсаў. Яно павінна быць дапоўнена забеспячэннем нематэрыяльнымі рэсурсамі: роўнымі адукацыйнымі магчымасцямі, гендарнай роўнасцю, прызнаннем праў дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі і інш.
Ідэя інклюзіі патрабуе прыняцця і прызнання наяўных паміж людзьмі і супольнасцямі адрозненняў і іх суіснавання (плюральности), што з’яўляецца грунтам прымальнага грамадства (decent society). Таму казаць пра гэта трэба, асабліва ў нашым кантэксце.
Лектарка расскажа, чаму паняцце “дапушчальнае грамадства” выкарыстоўваць прадуктыўней, чым “здаровае грамадства”. Падчас лекцыі будзе абмеркавана, як інклюзія злучана з эмпатыяй і як месца гэтай здольнасці ў чалавечым досведзе.