Хочацца свята? Часам варта проста выйсці з дому! 22 ліпеня ў двары на рагу праспекта Машэрава і бульвара Т. Шаўчэнкі разгарнецца фестываль “Арэлі”. Гэта новы фармат суседскіх вечарынаў, дзе госці і арганізатары – самі жыхары. Імпрэзу ладзіць Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” разам з Адміністрацыяй Ленінскага раёна.

Праект “Арэлі” мае мэтай з’яднаць жыхароў дома ў ініцыятыўную супольнасць. Бо хто як не яны найлепш ведаюць усе патрэбы і праблемы ўласнага двара. А вырашыць іх дапамогуць гаспадарчыя службы, мясцовыя ўлады і НДА. Аб’яднаўшыся разам, суседзі змогуць палепшыць прастору, дзе яны жывуць.

На фестывалі вас чакаюць адукацыйная і забаўляльная праграмы. У двары з’явіцца стол з хатнімі прысмакамі, прыносьце вашае фірмовае печыва і кампот! З суседзямі прасцей завязаць размову, папрасіўшы рэцэпцік. А калі хтосьці хоча падсілкавацца сур’ёзней, рэстаран KFC дорыць зніжку 10% на любую замову. У глінянай майстэрні кожны зможа зляпіць свістульку. На фестывалі, дзякуючы Леанідзе Васільковіч, можна будзе пабачыць як ствараецца стрыт-арт на плоце, які дапамог падрыхтаваць ДУА «Яслі-сад №25”. Таксама ў праграме – фрымаркет, дзе можна бясплатна памяняць або аддаць рэчы ў добрым стане, выстава сучаснай беларускай літаратуры ад бібліятэкі імя А.С. Пушкіна і буккросінг. Таксама рыхтуецца выстава дзіцячых малюнкаў. Прызы для ўдзельнікаў выставы падрыхтаваў ААТ “Брестское мороженое”. А для ўсіх жадаючых зафіксаваць лепшыя моманты будзе аформлена фота-зона і ўпрагожаны двор з дапамогай АТТ “Лента”. Напрыканцы свята двор ахопяць душэўныя мелодыі ханга!

15:30 –15:40 – Адкрыццё фестываля.

15:40-16:00 – Віншаванне ўдзельнікаў конкурса дзіцячых малюнкаў “Мой двор”.

16:00-16:40 – Лекцыя ўрбаніста Дзмітрыя Бібікава “Як я магу палепшыць свой двор”.

16:40-17:20 – Зялёная экскурсія, якая раскажа, што за расліны ёсць у вашым двары.

17:20-18:00 – Майстар-клас “З нічога” – робім шпакоўні з адкідаў драўлянай вытворчасці.

18:00-18:25 – Музычнае завяршэнне фестывалю – мелодыі хангу.

18:25-18:55 – Майстар-клас ігры на хангу.

Сачыце за навінамі тут.

bel [supsystic-social-sharing id="1"]