9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара” для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары. 

uwcGhuRTa34

Першыя тры дні фэсту – гульня-LARP (ралявая гульня жывога дзеяння), дзе будзе мадулявацца парламенцкая рэспубліка. Жыццё ў межах змадэляванай Рэспублікі Мары будзе будавацца вакол Парламенту. Ён прымае рашэнні, а потым і законы, па якім павінна жыць “Рэмара”. Галоўнае ў Парламенце – шматпартыйнасць і магчымасць кожнага і кожнай прасунуць свой закон, упэўніўшы ў яго неабходнасці парламецнкую большасць. У Рэмары ёсць уласная валюта: талер, і яго курс, – як і дабрабыт насельніцтва, наўпрост залежыць ад рашэнняў Парламенту.

А ў апошні дзень – лекторый з лепшымі экспертамі і экперткамі, кінапрглядамі, дыскусіямі, фудкортам, chill-out зонай і музыкай прыродных “інтэр’ерах”. Інтэрактыў і дыскусіі па пераасэнсаванні савецкага мінулага, гендару, мастацтва, рэформ ў Беларусі, правах чалавека, культуры і яе ўзаемадзеяння з горадам.

Музычны настрой будуць задаваць Разбітае сэрца пацана (Менск) і Колір (Адэса).

 

Удзел у мерапрыемстве ажыццяўляецца па запрашэннях, якія распаўсюджваюцца па прынцыпе free donation.

Атрымаць запрашэне на гульню і/ці фестывальны дзень неабходна запоўніць форму да 9 жніўня 2017.

Месца: хутар пад Мінскам, дакладнае месца паведамляецца ўдзельнікам і ўдзельніцам.

Суполка “Укантакце”Instagram, суполка Facebook, сайт remara.by

Кантактная асоба па ўсіх пытаннях: [email protected], +375291806649 (Саша Кузьміч)

adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]