Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае ў двор на рагу вул. Машэрава і бул. Т. Шаўчэнка, каб паўдзельнічаць у дваравым фестывалі «Арэлі». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Ленінскага раёна.

«Арэлі» — гэта новы фармат дваровага свята, які жыхары арганізоўваюць самі для сябе. У гэтым праекце АРР «Дзедзіч» выступае каталізатарам актыўнасці жыхароў, а Адміністрацыя Ленінскага раёна садзейнічае ў вырашэнні праблем двара і дапамагае знайсці спонсараў і партнёраў.

Праект «Арэлі» прадугледжвае вырашэнне лакальных праблем у фармаце трохбаковага супрацоўніцтва: мясцовыя жыхары, НДА і мясцовыя ўлады. Жыхары дома лепш за іншых ведаюць праблемы свайго двара і змогуць іх ліквідаваць з дапамогай гаспадарчых службаў, а таксама падтрымліваць спрыяльнае асяроддзе дваравой прасторы. Мэта праекта – з’яднаць мясцовых жыхароў ва ўстойлівую ініцыятыўную супольнасць, здольную камунікаваць і ўхіляць цяжкасці. Усе хто хацеў бы пераймаць такі вопыт і стаць удзельнікам свята новага фармату, запрашаем!

Праграма ўключае адукацыйную і забаўляльную часткі. Выстава дзіцячых малюнкаў, фрымаркет, гліняная майстэрня, зона дваравых гульняў, лекцыя ўрбаніста, адукацыйныя майстар-класы і шмат іншага. А напрыканцы свята вас чакае чароўны ханг.

Калі вам цікава ўрбаністыка і вы жадаеце паглядзець, як арганізоўваюцца публічныя мерапрыемствы, запрашаем стаць валанцёрам! Запаўняйце анкету, калі хочаце арганізаваць вулічнае свята разам з намі.

Што: дваравы фестываль «Арэлі».

Дзе: Двор за KFC (на рагу вул. Машэрава 39 і бул. Т. Шаўчэнкі 3).

Калі: 22 ліпеня (субота) 15:30-19:00.

Сачыце за навінамі тут.

bel [supsystic-social-sharing id="1"]