ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (Львоў, Украіна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Раў, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць другі набор слухачоў у «E-School: Школа медыяменеджменту».

MSB_0301[1]

Праграма Школы разлічана на чатыры месяцы, заняткі  пачнуцца ў верасні  2017 года і будуць складацца з чатырох модуляў, кожны з 3-дзённай вочнай сесіі і дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.

Трэнеры Школы – медыяпрафесіяналы з Беларусі, Украіны, Славакіі, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:  менеджары журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў (рэдактары, намеснікі рэдактароў, кіраўнікі аддзелаў), матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.

Умовы:

  • навучанне ў Школе бясплатнае;
  • удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы;
  • арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем падчас стацыянарных сесій Школы;
  • кампенсуюць праезд да месца правядзення Школы;

 

Больш падрабязна даведацца пра трэнераў, расклад заняткаў, праграму Школы, а таксама пачытаць водгукі выпускнікоў Першай Школы можна па спасылцы.
Пакінуць заяўку на ўдзел у Школе — тут.

 

Крайні тэрмін падачы заявак – 1 жніўня. Арганізатары Школы звяжуцца з папярэдне адабранымі кандыдатамі да 5 жніўня і ўзгадняць даты правядзення сумоўя, на аснове якога будзе вызначаны афіцыйны спіс удзельнікаў Школы.

Дадатковую інфармацыю можна таксама атрымаць па E-mail – [email protected]

 

 

 

[supsystic-social-sharing id="1"]