АРР «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова» прэзентуе ўнікальны планіроўшчык «Берасцейскія справы» на 2017/2018 гг. 12 месяцаў, 12 берасцейскіх спраў, 12 выбітных асоб. Даведацца больш пра гэтых асоб і іх справы ты зможаш, калі пройдзеш наш тэст.

JyK3owgVOA4

Што аб’ядноўвае Вітаўта, Казіміра Лышчынскага і Уладзіміра Калесніка, Усевалада Ігнатоўскага і Урсына Нямцэвіча? Іх жыццё і дзейнасць тым ці іншым чынам былі звязаны з Берасцейшчынай. Таму менавіта гэтыя 12 асоб сталі героямі планіроўшчыка «Берасцейскія справы». Кожны месяц — гэта знакамітая берасцейская асоба і яе важная справа.

Мы можам не здагадвацца, што некаторыя асобы, такія як Ягайла, зрабілі вялікі ўклад у развіццё нашага горада і края. А пра некаторых, як напрыклад браты Цвікевічы, шмат хто ўвогуле не чуў. Наш планіроўшчык дапаможа табе даведацца пра іх справы і натхніцца на важныя здзяйсненні на карысць Берасця. Упісвай свае справы побач са справамі нашых герояў!

Для таго, каб высветліць, наколькі добра ты разбіраешся ў берасцейскіх справах, табе неабходна адказаць на 10 пытанняў нашага тэсту. Ты не толькі зможаш праверыць свае веды, але і даведацца пра цікавыя факты з біяграфій нашых герояў.

Хто надаў Берасцю прывілей на самакіраванне, а хто заснаваў тут друкарню? Правер сябе і абавязкова падзяліся вынікамі тэсту ў сацыяльных сетках. Натхняйся справамі вялікіх людзей!

 

[supsystic-social-sharing id="1"]