Лідскі мастак Ізюм наведаў АРР “Дзедзіч” 23 чэрвеня. Ён прыхапіў з сабой краскі і трафарэты, каб правесці для берасцейцаў сапраўдны перформанс. А таксама прывёз друкарню, каб кожны забраў дадому цішотку з асабістым прынтом.

IMG_1036

На працягу 10 гадоў Сяргей Русак ставарае арты ў тэхніцы трафарэт (stencil-art). Мастак родам з Ліды вядомы па ўсёй Беларусі пад псеўданімам “Ізюм”. У Мінску знаходзіцца яго самая вялікая праца – “Граф Чапскі. Чорна-белы мурал пасяліўся на культавай вуліцы Кастрычніцкай.

У Берасце Ізюм заглянуў, каб пазнаёміць зацікаўленых з працэсам стварэння асабістага мастацтва. Гэта тэхналогія вельмі працаёмістая. Мастак апрацоўвае фотаздымкі чорна-белым фільтрам, выразае трафарэты па слаях, а потым наносіць на паверхню аэразолем. Трафарэты выконваюцца з дапамогай ручнога рэзання.

IMG_1071

Для “Дзедзіч” Сяргей Русак распрацаваў спецыяльны прынт “У родным краю як у раю”. Стварэнне новай працы прысутныя назіралі ў дворыку “Дзедзіча”а восьмай гадзіне вечару. Захапляльнае відовішча дапамагло ўсвядоміць адзіную праўду. Зрабіць трафарэтны арт не менш складана, чым намаляваць натуралістычны нацюрморт. Мастак больш за паўгадзіны ствараў партыю постэраў, дасканала прамалёўваў кожны цень. Калі арты былі гатовыя, то хутка знайшлі сабе гаспадароў. Першыя 16 наведвальнікаў атрымалі прыгожыя налепкі. Менавіта за гэтую своеасаблівую валюту пунктуальныя гледачы набывалі постэры Сяргея Русака.

IMG_1095 IMG_1094 IMG_1011

Другой прыемнай часткай мерапрыемства стала друкарня. Кожны, хто захапіў цішотку, атрымаў на яе ўнікальны прынт. Малюнак наносіўся на тканіну па метаду шаўкаграфіі.

 

Ірына Ботвіна
Фота аўтара

[supsystic-social-sharing id="1"]