23 чэрвеня ў Берасце прыедзе знаны стрыт-арт мастак Сяргей Русак aka Ізюм._AJDEWAnm3Q[1]

Сяргей прыедзе зрабіць для вас вулічны перфоманс з маляваненем постэраў па спецыяльна распрацаваным прынтом для «Дзедзіч». У дворыку мастак намалюе, для першых 15 наведвальнікаў, постэр з дапамогай уласных трафарэтаў.

Сяргей Русак мастак з Ліды, але яго творчасць раскідана па ўсёй Беларусі. Самыя вядомая яго праца, гэта стрыт-арт з Чапскім на вул. Кастрычнецкай у Менску. Зроблены ў межах фестываля Vulica Brazil. Усе яго працы можна паглядзець тут. А сачыць за ім лепш за ўсё ў Instagram. А таксама, кожнаму хто прыйдзе, мы надрукуем прынт на яго цішотку па метаду шэлкаграфіі. Прыносце цішотку з бавоўны светлага колеру, без прынтоў.

Ва ўсіх працэсах вы зможаце паўдзельнічаць асабіста. Чакаем усіх закаханых у родную старонку і з прагай да жыцця.

Што: друк постэраў і цішотак.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1. Дзедзіч.
Калі: 23 чэрвеня 19:30.

Актуальная інфа vk.com/drukarnya2017

[supsystic-social-sharing id="1"]