Летнік “Усё будзе ЗБС!” — гэта 3 дні на свежым паветры ў асяроддзі актыўнай моладзі краіны. Калі табе надакучылі нудныя пары, а сесіі нарэшце прыйшоў канец, тады з намі ты зможаш цудоўна распачаць гэтае лета, а таксама актыўна і карысна адпачнуць на прыродзе! nbNpdrtlSbc[1]

Летнік ладзіць Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў. Мэтай Летніка мы ставім пашырэнне нефармальнай адукацыі па методыцы “роўны навучае роўнага”. Актывісткі і актывісты ЗБС будуць самастойна праводзіць усе часткі праграмы, тым самым заахвочваючы моладзь да адказнага, актыўнага і карыснага адпачынку.

На Летніку цябе чакаюць:

  • Знаёмства з методыкай форум-тэатра, напісанне сцэнароў па хвалюючых тэмах, якія абіраюць самі ўдзельнікі
  • Пашырэнне светапогляду і змена светаўспрыманняЯркія размовы з неардынарнымі людзьмі з усёй краіны
  • Магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі з іншымі ўдзельнікамі
  •  Лагерная рамантыка: намёты, вогнішча, зоркі, песні…
  • Зарад пазітыва для развіцця і змен!

Месца правядзення мы паведамім толькі адабраным удзельнікам, але можам запэўніць, што гэта будзе гістарычнае і маляўнічае месца ўдалечы ад шумных гарадоў.

Кошт удзелу складае 20 BYN. Сюды ўваходзіць даезд у абодва бакі з Менска, харчаванне, уся праграма. Удзельніца / удзельнік самастойна забяспечвае сябе спальнікам і дыванком.
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету 

Тэрмін падачы заявак — да 15 чэрвеня 2017 г.

 

[supsystic-social-sharing id="1"]