Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Наша Мова

Віншуем пераможцаў конкурсу паштоўкі прысвечанай 1000-годдзю Брэста

Рады паведаміць, што конкурс на лепшую паштоўку завершаны. Мы гатовыя аб’явіць і павіншаваць пераможцаў. Конкурс быў арганізаваны кампаніяй “Наша мова” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.

У конкурсе прынялі ўдзел 16 прац. З вялікім адрывам наперад выйшлі 3 паштоўкі, якія па рашэнні арганізатараў і сталі пераможцамі. Яны падзеляць першае месца і галоўны прыз на траіх. Кожная паштоўка будзе надрукавана ў складзе 70 асобнікаў.

Віншуем Шэўчык Ганну, Аляксандра Дземідзюка і дызайнераў студыі «Дадізайн» Варахобка Марыну і Тарабуку Наталлю!

Аляксандр Дземідзюк

Аляксандр Дземідзюк

Шэўчык Ганна

Шэўчык Ганна

Студыя «Дадізайн» Варахобка Марына і Тарабука Наталля

Студыя «Дадізайн» Варахобка Марына і Тарабука Наталля

Паштоўкі ўсіх трох пераможцаў будуць надрукаваныя і падораны наведвальнікам выставы. У падзяку за ўдзел у конкурсе, працы ўсіх канкурсантаў будуць выстаўлены ў кавярні «Параграф” па адрасе г. Брэст вул. Карбышава, 32 з 5 па 12 чэрвеня. Акрыццё выставы ў 5 чэрвеня ў 19:00.

Арганізатары: кампанія “Наша мова”, пры падтрымцы АРР «Дзедзіч».

Кантакты: [email protected] +375336308888.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *