Працуеш з моладдзю? Не ведаеш, ці ўсё робіш як след? Хочаш даведацца самыя свежыя фішкі кансультавання моладзі, навучыцца знаходзіць і стварваць надзейныя партнёрствы, працаваць з валанцёрамі, даведацца, як зарганізваць круты моладзевы ці івэнт? Натхніцца прыродай і досведам іншых удзельніц/каў? Далучайся да Летняй школы для моладзевых працаўнікоў ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”!

Летняя школа для моладзевых працаўнікоў 2

Школа адбудзецца 25-30 ліпеня ў Гродзенскай вобласці. Да ўдзелу запрашаюцца 15 беларускіх лідэраў і моладзевых дзеячаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія працуюць з моладдзю.

Тэхнікі самапрэзентацыі, праца з валанцёрамі, інавацыйныя тэхнікі працы з моладдзю і кансультаванне моладзі, партнёрства на лакальным і міжнародным узроўні, моладзевыя магчымасці, кіраванне праектамі, арганізацыя моладзевага  івэнту, беларускія і замежныя прыклады працы з моладдзю – гэта асноўныя тэмы, якія будуць падымацца падчас Летняй школы.

Акрамя гэтага, ты зможаш падзяліцца сваімі парадамі ды досведам  з астатнімі ўдзельнікамі Школы і правесці воркшоп на абраную тэму.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў Летняй школе у неабходна запоўніць анлайн-заяўку (http://bit.ly/2ql35Mr) Тэрмін падачы заявак – да 10 чэрвеня.

Як адзін з вынікаў Летняй школы, кожны з удзельнкаў у жніўні-верасні падрыхтуе і правядзе івэнт для моладзі ў сваёй мясцовай супольнасці. Пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ўдзельнкаў пакрываюць арганізатары.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронны адрас [email protected] .