Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», у межах кампаніі «Наша мова» працягвае конкурс на лепшую паштоўку да 20 траўня. Сюжэт працы павінен быць прысвечаны Берасцю.паштоука се

У падарунак усім удзельнікам, пасля конкурсу лепшыя працы будуць надрукаваны і выстаўлены ў галерэі.

Заданне: Паштоўка можа быць намалявана ад рукі, зроблена на кампутары, гэта можа быць таксама калаж ці фатаграфія. Фармат 105 * 148 мм. Па жаданню на паштоўцы можа быць размешчаны святочны тэкст на беларускай мове, прысвечаны 1000-годдзю Брэста: віншаванне, верш ці слоган. Колькасць прац не абмежавана.

Конкурс: Дасылаць працы можна да 20.05.2017 па адрасе [email protected] з адзнакай “Конкурс” і пазначэннем імя, прозвiшча аўтара, телефона для сувязi. Конкурс адбудзецца на сайце dzedzich.org з 22.05.2017 па 27.05.2017, дзе кожны зможа аддаць свой голас за паштоўку якая спадабалася. Макет паштоўкі лідара галасавання будзе надрукаваны тыражом 200 экзэмпляраў і падораны наведвальнікам выставы.

Журы: Пераможца будзе вызначаны праз агульнае галасаванне на сайце.

Кантакты: [email protected] +375336308888

 

Даведка:

Кампанія «Наша мова» стартавала ў Брэсце ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць актыўных удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “З днём горада!”, “Берасцейскі вершнік”, серыя налепак з беларускімі словамі, бясплатныя экскурсіі “Я быў тут” і інш..

У 2017 годзе кампанія працягне праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць брэсцкую моладзь да актыўнага грамадскага жыцця.

 

[supsystic-social-sharing id="1"]