У межах праекта «Будзь валанцёрам», арганізаваным АРР «Дзедзіч» адбыліся тры сустрэчы, дзе берасцейскія НДА і ініцыятывы маглі атрымаць інфармацыйную, фінансавую падтрымку, а таксама абмяняцца досведам.

zXJT8FVeOfU[1]

Першая сустрэча адбылася 28 лютага ў антыкавярні «Домік гарбаты» у Парку 1 траўня. У Берасце завітала каб падзяліцца сваім вопытам і парадамі Вольга Бізікава, дырэктар Vitebsk4Me, арганізатар «Кірмашу моладзевых ініцыятыў “Горад для мяне”, менеджэр праекта «Творчы чацвер», каардынатар фота праекта «Polis (h) photo lab». Яна распавяла на прыкладах дзейнасці ў Віцебску, як спланаваць і правесці паспяховае публічнае мерапрыемства.

На сустрэчы былі прадстаўлены тры праекта: «Драўляная фабрыка» (арганізацыя працы майстэрні, дзеля далейшага ўладкавання інвалідаў), йога для берасцейцаў і адкрыццё уладкаванага пакоя для кармлення дзіцяці.Як аказалася ў Берасці нядаўна быў зачынены апошні з іх.  Ідэя, ініцыяваная YMCA і сямейным клубам «Гняздо», і атрымала перамогу.

Спецыялізаваныя пакоі з’явілі ў «Аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва брэсцкай абластной бібліятэкі імя М.Горкага» і гандлёвым цэнтры «Gallery Grand». У гэтых месцах ёсць усё неабходнае: вада, столік, стульчык, карысная інфармацыя для бацькоў. Запрашаем карыстацца!

Тэма другой сустрэчы была «Як працаваць з валанцёрамі». Парады давала каардынатар ініцыятывы adukacyja.info,  ЕВС-каардынатар ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Ганна Барадзіна. Усе, хто прыйшлі на сустрэчу атрымалі каментарыі па сваім праекце, як прыцягнуць і ўтрымаць валанцёраў. Шмат пытанняў было як і самім скарыстацца магчымасцямі валанцёрскай плыні і арганізаваць працу максімальна карысна для абодвух бакоў. На сустрэчы прэзентавалі 5 ініцыятыў шукаючых падтрымкі. Перамогу атрымала ідэя курса «Арт-тэрапіі навыкаў выяўленчай творчасці»для інвалідаў Берасця.

Заняткі прайшлі ў майстэрні Валянціна Балдэнка, які і з’явіўся ініцыятарам мерапрыемства. Агулам адбылося 8 сустрэч, дзе ўдзельнікам спачатку распавядалі пра розныя мастацкія тэхнікі, а пасля ўсё праходзілі на практыцы і замацоўвалі хатнім заданнем. Вывучалі купу тэм: што такое мастацтва, асновы кампазіцыі, перспектыву, акварэль, пастэль, змешаныя тэхнікі, скульптуру, жывапіс і зараз рыхтуюць кантрольныя працы. Такая форма заняткаў дапамагае адкрыць творчыя здольнасці, стварае пазітыўнае наваколле і дапамагае ўмацаваць самаацэнку.

На апошнюю сустрэчу на «Добрыя справы» завітала Любоў Каспяровіч. Яна з’яўляецца редактарам adukacyja.info і журналістам TUT.BY. Ужо другі год запар удзельнікі праекта прасілі адукаваць па гэтай тэме. Люба распавяла асноўныя памылкі ў прасоўваніі сваіх мерапрыемстваў, адказала на ўсе пытанні якія ўзніклі пад час размовы і дала свае кантакты на будучыню.

У другой часцы «Добрых спраў» берасцейцы прадставілі свае ініцыятывы і абралі пераможцу. Магмасць рэаліўаваць сваю ідэю атрымала грамадскае аб’яднанне «Сэрдца дзедзям». У іх была ідэя правесці святочны «Дзень імянінніка» для дзецей з рознымі захворваннямі. Шэраг святочных імпрэз прайшлі на прыканцы сакавіка і пачатку красавіка. Яны дапамаглі падняць дзецям настрой і зрабіць яскравы для іх дзень.

Вялікі дзякуй усім, хто быў зацікаўлены і дапамагаў ажыццяўляць «Добрыя справы». Да сустрэчы!

[supsystic-social-sharing id="1"]