У беларускім грамадстве існуе вельмі шмат забабонаў і стэрэатыпаў. І як не дзіўна людзі ставяцца прадузята не толькі адзін да аднаго, але і да братоў нашых меншых.y6rJtJpDEK4
Многія беларусы стаміліся ад шэрасці, штодзённасці і бязрадаснасці сваіх дзён. Таму беларуская сям’я, прымаючы рашэнне ўзяць сябе ў дом ката ці сабаку, разглядае іх перш за ўсё як нейкі «эстэтычны аб’ект», які будзе ўпрыгожваць іх жыццё і побыт. Усім хочацца мець дома маленькія, пушыстыя і пажадана пародзістыя камячкі шчасця, у той жа час ўзяць да сябе ў сям’ю старую ці хворую жывёлу адважацца адзінкі. Мы прывыклі разглядаць любы аб’ект з пункту гледжання прыгажосці знешняй, не ўсведамляючы што самае прыгожае схавана заўсёды ўнутры.
lpiTBZgokmA
У Брэсце, зрэшты як і ва ўсёй Беларусі, існуе велізарная праблема з бяздомнымі жывёламі. Трэба разумець, што многія з тых нечастных насельнікаў брэсцкіх вуліц і скляпоў, калісьцi былі хатнімі. Але як жа яны апынуліся на вуліцы? Як жа сталі яны чужымі і нікому непатрэбнымі? Усё вельмі проста. Мы бярэм да сябе ў дом гадаванца, часам не усведамляючы, што калісьцi ён стане старым, магчыма хворым, быць можа ён часам будзе сваволіць дома або дастаўляць лішнія клопаты. І пры з’яўленне першых жа праблем, многія беларусы апускаюць рукі і адмаўляюцца ад тых, каго калісьцi прынялі да сябе ў сям’ю і каго калісьці любілі.
У брэсцкім прытулку для бяздомным жывёл «Дабрыня» знаходзілася і знаходзіцца вялікая колькасць жывёл, якія жывуць там гадамі і ўжо страцілі надзею знайсці свой дом. Але здарыўся цуд, і каля 600 бяздомных, нікому непатрэбных ў Брэсце жывёл, знайшлі свой новы ўтульны дом у Заходняй Еўропе, пераважна ў Нямеччыне і Аўстрыі.
HOlH5krN1Os
Хацелася б падзеліцца адной вельмі дзіўнай гісторыяй выратавання выдатнай сабакі Паўлы. Расказвае Іна Лагун, старшыня нямецка-аўстрыйскага фонду дапамогі жывёлам прытулку «Дабрыня»: У канцы снежня Паўлу збіла машына ў Камянцы. Калі б не анёлы-захавальнікі гэтага чароўнага шчанюка і не інтэрнэт з яго тэорыяй сямі поціскаў рукі, яе ўжо не было б на свеце. Анёл першы адвёў удар машыны па слізгальнай, не даўшы ёй скамячыць шчанюка да смерці. Другі выратавальнік адцягнуў яе ад дарогі, гэта цудоўная дзяўчына Марына з, як пазней высветлілася, такімi ж траўмамi ў мінулым, аднесла на руках 18-кілаграмовую Паўлу ў бяспечнае месца і адправіла сігнал аб дапамозе ў брэсцкую групу “Абарона правоў жывёл”.
GW4AgL3CX_0
Кіраўнік групы Ірына знайшла машыну і Вікторыя прывезла Паўлу ў брэсцкую ветклінікі. Выявілася, што ў сабакі складаны асколачны пералом галоўкі сцегнавога сустава. Паўлу паклалі на драўляныя паддоны ў вальеры клінікі і сталі чакаць, калі спадзе пухліна. Абязбольванне было проціпаказана, бо яна стала б нагружаць раздробненую нагу і гэта пагоршыла б працэс лячэння. Інэса ўбачыла гэтую сумную карціну і паказала яе аўстрыйска-нямецкаму фонду дапамогі жывёлам прытулку “Дабрыня”. Інэса, Ала, Ірына і Наталля, а таксама іншыя валанцёры Брэста хадзілі карміць Паўлу ў вальер, так як міска з ежай і вадой стаяла ў двух метрах ад шчанюка, якому нельга было рухацца. Нямецка-аўстрыйскія арганізатары дапамогі разгарнулі асобную кампанію дапамогі Паўлу, так як забыцца вочы шчанюка ў халодным вулічным вальеры на цвёрдым паддоне удалечыні ад вады і ежы было немагчыма. Адразу ж знайшлася сям’я, гатовая прыняць Паўлу.
Ужо некалькі месяцаў Паўла жыве ў паўночнай Нямеччыне. Адразу пасля прыезду яе прааперавалі, аперацыя была вельмі дарагая і яшчэ даражэй наступная фізіятэрапія. Аперавалі яе 5 гадзін, сабраць шматлікія аскепкі ў ранейшым выглядзе было немагчыма, таму быў сфармаваны ілжывы сустаў. Сям’я ўлезла ў даўгі, у групе дапамогі быў адкрыты збор сродкаў, дзякуючы ўсім гэтым людзям Паўла жывая і нават выдатна бегае. Сям’я Паўлы раней ужо «ўсынавіла» берасцейца Маўглі, ўдваіх яны адпраўляюцца на пошукі прыгод у лясы, палі, лугі, наведваюць сваіх сяброў коней і поні.
1BpFifjdsPk
Усё гэта было як трылер з уключаным таймерам, кажа Іна Лагун. Ва ўсякім разе на тым адрэзку яе жыцця, які курыравала я. Гадзiннiк пастаянна цікаў “хутчэй, хутчэй”, пакуль пералом ня зросся, раптам нервы пашкоджаны, раптам ўскладненні. Кожную гадзіну глядзіш у піярным альбом – ну што, ёсць жадаючыя? Мы б вывезлі яе і пад ферайн, без сям’і, але было б складаней потым з ёй расстацца. Транспарту не было ў той момант, ліхаманкава сабралі некалькі катоў з прытулку «Дабрыня» у прыкладна адным кірунку, каб Паўлу адправіць. Вадзіцеляў не было, адзін менавіта з-за Паўлы пагадзіўся. Распавядаў потым, што калі ён Паўлу перадаваў, новая гаспадыня Паўлы расплакалася, не ў сілах стрымліваць перапаўняючыя яе пачуццi. Нарэшце нявінная пакалечаная душа па мянушцы Паўла здабыла сям’ю, спакой і шчасце.
Вось такія дзіўныя, амаль казачныя гісторыі адбываюцца вакол нас.
Вельмі хочацца верыць, што хутка і самі беларусы дарастуць да такога ўзроўню самасвядомасці, што зразумеюць: па-сапраўднаму стаць шчаслівым можна толькі тады, калі дорыш гэта шчасцем іншым. А хто як ня маюць патрэбу ў гэтым шчасце, шчасце быць любімымі, патрэбнымі і мець свой ўтульны і цёплы дом. Вельмі спадзяюся, што мы яшчэ застане той час, калі ўсе Беларусі здабудуць дом і сям’ю, хай нават і за мяжой.

Аўтар:Алесь Міцкевіч