Матэрыял прысвячаецца тым, хто лічыць беларускую мову незапатрабаванай у сферы гульняў. У гэтым матэрыяле мы сабралі пяць гульняў (сярод якіх і сусветна вядомыя), у якія можа «рубіцца» на роднай мове.

World of Tanks

Беларуская кампанія Wargaming палічыла за гонар перакласці сваю вядомую гульню «World of Tanks» на беларускую мову. Зрабілі яны гэта яшчэ летась. У гульні з’явілася поўная беларуская агучка, а знаёмыя ўсяму свету каманды былі перакладзеныя на мову радзімы гульні. Родная мова стала даступная пасля абнаўлення 9.14. Падключыўшыся, гулец пачуе заклік «Да бою!», а за асаблівыя заслугі ў баі змогжа атрымаць добра вядомыя ганаровыя званні ў іх беларускім гучанні: «Ваяр», «Выведнік», «Лёсік» і інш.

Спампаваць гульню можна тут.

 

Minecraft

Адна з самых вядомых гульняў у свеце. Любы юнак хоць штосьці ды чуў пра гэтую гульню. Яе таксама пераклалі на беларускую мову.

Для тых, хто не ў тэме: гэта своеасаблівы 8-бітны сімулятар выжывання, дзе трэба выконваць пэўныя заданні, здабываць рэсурсы, ствараць будынкі, руйнаваць будынкі ворагаў, іх саміх і г.д.

Беларуская мова стала даступная ў абнаўленні 1.9., якое выйшла ў лютым 2016 года.

платная, набыць яе можна тут.

 

Soldat

2-D стралялка, падобная на сумесь гульняў Quake і Counter-strike. Польскі праграміст распрацаваў яе яшчэ ў 2002 годзе. Задача — зарабляць ачкі на паразе суперніка, у вас для гэтага будзе цэлы арсенал.

У гульні вы зможаце аформіць свайго гульца, абраць рэжым гульні — даступныя як анлайн-баі, так і з ботамі. А беларускамоўны інтэрфэйс дапаможа вам хутчэй з гэтым усім разабрацца.

Гульня бясплатная, спампаваць можна тут.

 

Легенды Айзэнвальда

Беларускамоўная гульня ад самага свайго стварэння. «Легенды Айзэнвальда» займелі вялікую папулярнасць яшчэ на стадыі бэта-версіі гульні. Пасля выхаду поўнай версіі сярод шасці моў інтэрфэйсу была і беларуская.

Зноў жа, хто не ведае, гэта тактычная гульня з пэўным сюжэтам, дзе ты «вандроўны рыцар», які павінен усіх перамагчы.

Гульню можна адшукаць і набыць на сэрвісе Steam.

 

Зялёная эканоміка

Скончым на мабільнай гульні. «Зялёная эканоміка» створаная па матывах класічнай аркады 90-х гадоў. Ваша задача — зарабляць віртуальныя талеры, адначасова аберагаючы прыроду. Для гэтага вы павінны прайсці міні-гульні ў кожнай «зялёнай» галіне — энергетыка, турызм, транспарт і г.д. Пацешная гульня з беларускай мовай.

Спампаваць на свой смартфон можна на IOS і Android.


nn.by