Кампанія “Балтыка” (Carlsberg Group) сумесна з Young Global Pioneers прапануе таленавітай моладзі паўдзельнічаць у міжнароднай інавацыйнай адукацыйнай праграме YGP Talent Network.

Калі: 23 ліпеня – 12 жніўня 2017 года.
Дзе: Занзібар і Танзанія.

Праграма пачнецца з 3-тыднёвага адукацыйнага падарожжа па гэтых краінах, пасля чаго ўдзельнікі стануць часткай вялікай сеткі амбітнай моладзі, што жадае ўмацаваць кроскультурныя сувязі.

Удзельнікі паездкі змогуць даведацца пра культуру, гісторыю, праблемы і магчымасці рэгіёну, наведаць мясцовыя прадпрыемствы і ўніверістэты, сустрэцца з паспяховымі маладымі прадпрымальнікамі, пазнаёміцца з моладдзю з дзіцячай вёскі SOS, даведацца пра эканоміку замкнутага цыклу і эканамічны інтэлект, заглыбіцца ў мастацтва, звычаі Танзаніі і Занзібара, прабавіць час з равеснікамі з розных краін.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне пісьмовай і размоўнай ангельскай;
  • узрост – 19-25 гадоў;
  • мець прагу да пазітыўных пераменаў у свеце;
  • быць мэтанакіраваным;
  • быць зацікаўленым у працягу супрацы з YGP Talent Network.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і далучыць да яе эсэ на тэму зялёнай эканомікі на ангельскай мове, а таксама прымацаваць рэзюмэ. Пасля гэтага будзе неабходна прайсці сумоўе з кампаніяй “Балтыка” і ўжо пасля гэтага – з Young Global Pioneers.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас youngtalents@baltika.com.

adukacyja.info