Праграма візітаў Еўразвязу запрашае перспектыўных беларусаў і беларусак да ўдзелу ў навучальных візітах у еўрапейскія інстытуцыі.

Што такое праграма візітаў Еўрапейскага Саюзу?

Гэта праграма, якая дазволіць маладым перспектыўным лідарам з краін па-за межамі Звязу наведаць ЕЗ і атрымаць інфармацыю пра ўладкаванне і працу еўрапейскіх інстытутаў, выпрацоўку палітык і агульнаеўрапейскія каштоўнасці, а таксама даведацца больш пра жыццё людзей у аб’яднанай Еўропе “з першых вуснаў”, умацаваць кантакты і агульнае ўзаемаразуменне паміж прафесіяналамі з розных рэгіёнаў.

Навучальны візіт можа доўжыцца ад 5 да 8 дзён і ўключаць праграму сустрэч з еўрапейскімі чыноўнікамі ў інстытутах ЕЗ у Бруселі або Страсбургу.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўнага і грамадскага сектару, журналісты, супрацоўнікі сферы адукацыі ды іншыя прафесіяналы ва ўзросце 30-40 гадоў, працоўныя інтарэсы якіх звязаныя з Еўразвязам.

Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што праграма не прызначана для студэнтаў, кандыдаты мусяць мець закончаную вышэйшую адукацыю або яе эквівалент плюс некалькі гадоў працоўнага досведу.

Удзельнікі абіраюцца камітэтам у Бруселі, які складаецца з прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламенту.

Вынікі будуць абвешчаны ў другой палове 2017 года, а адабраныя кандыдаты павінны будуць выбраць дату з прапанаваных ім дзён у 2018 годзе.

Пра працэс падачы заяўкі чытайце, калі ласка, па гэтай спасылцы. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu.

Фінансавыя ўмовы

Усе праграмы каардынуюцца Сакратарыятам праграмы, выдаткі на дарогу, а таксама на пражыванне і харчаванне пакрываюцца праграмай.

Дэдлайн – 19 красавіка 2017 г.

Больш падрабязную інфармацыю, калі ласка, глядзіце тут.

adukacyja.info