Падавайся на праграму “Прафэсійная падтрымка ініцыятываў і арганізацыяў у Беларусі”, пераймай досьвед польскіх .

1101a3fad454ebc95caaafa8054c4073[1]

прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў – гэта паездка ў Польшчу, з мэтай пазнаёміць беларускіх грамадзкіх лідэраў і лідэрак зь дзейнасьцю польскага няўрадавага сэктару ў сфэрах: грамадзянскай актывізацыі, дыялёгу з уладамі, актывізацыі мясцовых жыхароў да супольных дзеяньняў на лякальным узроўні.

Візыт будзе доўжыцца 7 дзён (21-28 траўня) і будзе складацца з майстар-клясаў (2 дні), трох дзён сустрэч з прадстаўнікамі мясцовага самакіраваньня ды няўрадавых арганізацыяў у розных гарадах Польшчы (ня менш за 7-8 арганізацыяў), удзелу ў грамадзкай акцыі Дзень суседа (1 дзень) і адзін дзень для падвядзеньня вынікаў і размоваў з удзельнікамі.

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць ацаніць, якія аспекты польскага досведу могуць быць выкарыстаныя ў Беларусі ці могуць прадстаўляць сабой натхненьне для разьвіцьця лякальных супольнасьцяў.

lider[1]

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА ды ініцыятываў:

  • профіль дзейнасьці якіх зьвязаны з грамадзянскай актыўнасьцю, або якія плянуюць заняцца гэтай дзейнасьцю;
  • матываваныя, каб атрымаць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятываў ды арганізацыяў;
  • якія займаюцца лякальным разьвіцьцём, разьвіцьцём мясцовых супольнасьцяў і грамадзянскай актыўнасьцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфэктыўных справах на карысьць сваёй грамады, у абарону патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеяньняў;
  • маюць матывацыю і здольнасьці, каб перадаць досьвед і веды, атрыманыя ў Польшчы, сваім калегам у Беларусі, а таксама выкарыстоўваць у сваёй практыцы.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 23.00 17 красавіка 2017 г. запоўніць анлайн анкету.

Правілы адбору ўдзельнікаў і дадатковую інфармацыю глядзіце па спасылцы: belngo.info