Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Новы набор у школу SYMPA

Школа маладых мэнэджараў у публічным адміністраванні SYMPA распачынае новы набор слухачоў.

Да ўдзелу запрашаюцца крэатыўных, ініцыятыўных і адказных маладых людзей, якія думаюць пра ўласную кар’еру і развіццё сваёй краіны, пра партнёрскія стасункі з суседзямі па доме, рэгіёне, Еўропе.

Праграма SYMPA ў 2017 годзе складаецца з трое вочных сесій (у Беларусі, Літве, Швецыі) і працы ўдзельнікаў паміж сесіямі, дыскусій з экспертамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама з напісання аналітычных эсэ і прэзентацый па тэматыцы для “аднакласнікаў”.

Працоўныя мовы – руская, беларуская, ангельская.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 25 да 40 гадоў;
  • вышэйшая адукацыя;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцый і ўдзелу ў дыскусіях;
  • грамадзянская актыўнасць: удзел у грамадскіх аб’яднаннях, партыях, прафесійных аб’яднаннях і г.д.;
  • матываванасць;
  • лідарскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць;
  • рэкамендацыі.

Больш інфармацыі пра ўдзел можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн падачы заявак – 16 красавіка 2017 года.

adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *