Распачынаецца прыём заявак на 10-ы міжнародны .

Калі: 11-14 мая 2017 года.
Дзе: Літва (не Вільня).

Тэма 2017 года – INSPIRED BY @MediaBarCamp. Гэта своеасаблівая гульня слоў: “by” – гэта і прыназоўнік (натхнёны чымсьці), і скарочаная назва Беларусі (натхнёная Беларусь).

Фармат удзелу – кожны ўдзельнік робіць свой унёсак у мерапрыемства: можна арганізоўваць дыскусіі ці практычныя заняткі, прапаноўваць гульні, кінапрагляды, перформансы ці іншае.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост да 35 гадоў;
  • прадстаўнікі палітычнай і праваабарончай дзейнасці, абаронцы гендарнай роўнасці і ўразлівых груп насельніцтва;
  • рэгіянальныя актывісты;
  • працоўныя мовы – руская і ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, візу, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка 2017 года.

Па усіх пытаннях можна звяртацца на [email protected]. Больш падрабязнасцей па спасылцы.

adukacyja.info