NewGroupMedia запрашае узяць удзел у трэнінгу “Стварэнне відэа для НДА”, які ўяўляе сабой 3-дзённы інтэнсіўны практыка-арыентаваны курс.

Калі: 10-12 сакавіка 2017 года.

Мэта трэнінгу – павысіць лічбавую прысутнасць грамадскіх арганізацый у інтэрнэце для інфармавання мэтавых груп і шырокай грамадскасці пра сваю дзейнасць.

Трэнінг будзе складацца з наступных блокаў:

  • што такое новыя медыі;
  • відэа-кантэнт: ад ідэі да стварэння;
  • прасоўванне створанага кантэнту.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя ў прасоўванні дзейнасці сваёй арганізацыі і ўзмацненні ўплыву на свае мэтавыя групы.

Плануецца, што пасля трэнінгу кожная арганізацыя-ўдзельнік створыць відэа-матэрыял пра сваю дзейнасць, праблематыку, з якой працуе, або прэзентацыю арганізацыі.

Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 3 сакавіка 2017 года.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас [email protected].

adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]