Venture Day Minsk шукае валанцёраў, якія жадаюць паўдзельнічаць у падрыхтоўцы вялікіх івэнтаў.

Валанцёрства ў Venture Day Minsk дазваляе пашырыць свае магчымасці і даведацца пра досвед сусветных экспертаў у сферы тэхналогій. Упершыню гэтае мерапрыемства адбылося ў 2015 годзе і было арганізавана сумесна IE Business School. Яно стала найбуйнейшай стартап-падзеяй у Беларусі і першай канферэнцыяй, праведзенай на ангельскай мове. У 2016 годзе тэмай стала “Тэхналогіі для здаровага будучыні”.

Сёлета арганізатары шукаюць тых, хто цікавіцца падрыхтоўкай вялікіх івэнтаў, хто не баіцца складаных задач, гатовы браць на сябе адказнасць, валодае ангельскай мовай і любіць камунікаваць з людзьмі.

Узамен арганізатары прапануюць:

  • неацэнны досвед працы ў камандзе Venture Day Minsk;
  • стасункі з міжнароднымі спікерамі;
  • знаёмства са стартап-супольнасцю Беларусі;
  • наведванне івэнтаў у Імагуру.

Што патрабуецца ад валанцёра:

  • час для працы ў камандзе (альбо поўны дзень, альбо па 4 гадзіны на дзень/вечар);
  • здольнасць хутка пераключацца паміж задачамі;
  • ўсебаковая дапамога камандзе;
  • хуткая рэакцыя;
  • стрэсаўстойлівасць;
  • веданне ангельскай мовы.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 28 лютага 2017 года.

З любымі пытаннямі можна пісаць на е-адрас [email protected].

adukacyja.info