(УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2017 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій , першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2017 г. у Вільні, а апошнюю – 6 – 8 лістапада 2017 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Кожная будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.


У тэматыку заняткаў уваходзяць: пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.


Да ўдзелу запрашаюцца: прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 50 Еўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.


Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут: www.facebook.com/eespsbelarus,

пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы: http://www.coe.int/t/dgap/sps/default_EN.asp ,а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu .

https://www.facebook.com/groups/397478097015796 .


Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас [email protected] да 25 лютага 2017 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:
1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000×1000 пикселаў у фармаце JPEG;
2. рэзюмэ (CV);
3. кароткае рэзюмэ (максімум – два абзацы);
Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2017 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2017), а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief. Форма анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ прыкладаюцца.