«Агенцтва Пропус» запрашае наведаць прэзентацыю ад выпускнікоў папярэдніх набораў Стыпендыяльнай Праграмы імя Лэйна Кіркланда (Польша), якія распавядуць пра тонкасці падачы дакументаў, нюансы навучання ў Польшчы, а таксама магчымасці, якія дае гадавая стыпендыя падчас знаходжання ў суседняй краіне.

У межах прэзентацыі адбудзецца дыскусія пра патэнцыял і будучыню спецыялістаў з замежнай адукацыяй у Беларусі. Наколькі карысным можа стаць польскі дыплом і як прымяніць атрыманыя веды на практыцы?

Мерапрыемства адбудзецца 9 лютага (чацвер) па адрасе: вул. Пушкінская, 16/1, офіс 604а у 17.00

Рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/hVm1zHDGri64I4Uj2

Падрабязнасці ў далучаным файле.

*Lane Kirkland Scholarship Program адрасавана да маладых лідэраў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах.

[supsystic-social-sharing id="1"]