Ўсё яшчэ не вырашылі куды схадзіць у Менску? Тады мая прапанова для вас — краіна міні, новы прыватны музей па праспекце Незалежнасці 25а. У ім можна знайсці вядомыя і знакамітыя мясціны нашай краіны, якія прадстаўлены ў міні варыянтах на макеце.

rh5VfLLB-2s[1]

Тут можна знайсці : Нясвіжскі, Крэўскі,Лідскі замак, Берасцейскую крэпасць, Чырвоны касцёл, хутка можна будзе пабачыць Сафійскі сабор у Полацку, Троецкае прадмесце і шмат яшчэ чаго цікавага.

atVX-rerXmA[1]

Усяго каля 18 экспанатаў. Кошт для студэнтаў, школьнікаў, пенсіянераў — 5 р, для астатніх — 7 р.

a8JVpHot3Uo[1]
Дарэчы, зараз дзейнічае зніжка 30 %. Есць і асаблівая разынка, так у большасці макетаў знаходзіцца кнопка, з дапамогай якой вы можаце пабачыць выдатныя мясціны ў начным рэжыме.

k9-oKREre1U[1]

Не жадаеце вытрачаць грошы на экскурсовода? Не бяда! Спампуйце наладу краіна- міні на плэй маркеце ці атрымайце ўжо на месцы тэлефон са слухаўкамі.


Ад сябе хацелася дадаць, што музей сапраўды цікавы, гэта новы праект і ён прываблівае; выканана і зроблена якасна; персанал вельмі ветлівы і ўважлівы. З мінусаў магу назваць няправільныя націскі і няправільныя прозвішчы, але гэта паправіма. Скажам так прыватнаму бізнэсу ў Беларусі!

Аўтар: Марыя Чырык

[supsystic-social-sharing id="1"]