Ліга добраахвотнай працы моладзі запрашае на доўгатэрміновую валанцёрскую праграму ў Нямеччыне “Дабрачынны сацыяльны год”.

Дзе: Баварыя, Нямеччына.

Працягласць: з 1 верасня 2017 па 31 жніўня 2018 года.

Тэматыка – дапамога людзям з асаблівымі магчымасцямі спраўляцца са штодзённымі задачамі.

Асноўныя абавязкі: догляд, кармленне, суправаджэнне да месца працы або на шпацыры, арганізацыя сумесных мерапрыемстваў і іншае.

Месца працы: школы для людзей з абмежаванымі здольнасцямі, спецыяльныя дамы, а таксама майстэрні, дзе працуюць людзі з абмежаванымі здольнасцямі.

Умовы працы
Валанцёр працуе 40 гадзін на тыдзень. На працягу года праводзіцца 5 тыднёвых семінараў у адпаведнасці з тэматыкай працы. Пасля заканчэння праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 26 гадоў;
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • зацікаўленасць у сацыяльнай рабоце;
  • гатоўнасць інтэграцыі ў мясцовую супольнасць Нямеччыны.

Фінансавыя ўмовы

Прымаючая арганізацыя забяспечвае ўдзельнікаў жыллём і харчаваннем, медыцынскай страхоўкай, а таксама штомесяц выплочвае грошы на кішэнныя выдаткі.

Неабходныя дакументы:

  1. анкета;
  2. матывацыйны ліст;
  3. СV;
  4. пераклад пасведчання аб адукацыі (можна не завяраць).

Пакет дакументаў, а таксама ўсе пытанні дасылайце на [email protected]

Дэдлайн падачы заяўкі – 22 лютага 2017 года.

adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]