Па дадзеных даследавання Ўніверсітэта Аберыстуіт на 2008 год кожны другі беларус блытаецца пры адказе на пытанне, дзе знаходзяцца штаб-кватэры ЕС; кожнаму пятаму складана назваць краіны-чальцы ЕС; ды абсалютная большасць чула толькі словазлучэнне Ўсходняе партнёрства, але не ведае, пра што там ідзе гаворка. А ці шмат змянілася за мінулае дзесяцігоддзе? Не страшна, калі табе і дагэтуль складана адказаць на некаторыя з гэтых пытанняў. Галоўнае, каб было жаданне дазнацца!

Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор на вочна-завочны (Blended Learning) пра Еўропу. Удзельнікі цягам трохмесяцовага курса 4 разы сустрэнуцца на адна-двухдзённых вочных сесіях з беларускімі ды еўрапейскімі экспертамі ў Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе адбывацца анлайн і зойме не больш за 3 гадзіны на тыдзень.

Як гэта будзе?

У трох модулях курса, прысвечаных Еўропе ды ЕС, сучасным беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню ўяўлення пра тваё месца ў гэтай складанай структуры, у цябе будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы. Адукацыйная праграма будзе ўключаць міні-тэсты, відэа, творчыя групавыя ды індывідуальныя заданні, рашэнне кейсаў, кансультацыі экспертаў.

Калі?

Люты-красавік 2017

Для каго?

Да ўдзелу запрашаецца беларуская ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай.

Умовы ўдзелу

Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі павінны валодаць ангельскай на ўзроўні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У межах адбору мы можам таксама запрасіць цябе на караценькае скайп-сумоўе для праверкі валодання ангельскай мовай.

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Што яшчэ?

Лепшыя выпускнікі курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, трое выпускнікоў будуць запрошаныя на навучальны візіт у Брусэль ці іншую еўрапейскую сталіцу.

Як падацца?

Запаўняй заяўку да 04.02.2017, дазнавайся пра вынікі адбору 8 лютага.

adukacyja.info