«Біржа ідэй» ў рамках праекта «» зноў склікае актыўных і ініцыятыўных берасцейцаў і жыхароў Брэсцкай вобласці. Разам мы ўвасабляем самыя класныя ідэі па паляпшэнню прасторы і жыцця вакол!

7-1[1]

Сутнасць «Біржы ідэй» у тым, што пад сваёй эгідай яна збірае каманды аднадумцаў, якія прапануюць розныя грамадскія ініцыятывы: дапамагчы прытулку бяздомных жывёл, дзіцячаму інтэрнату, пачысціць або ўпрыгожыць тэрыторыю, зрабіць кармушкі для птушак і іншае…

Штотыдзень кожная зарэгістраваная каманда выносіць па адной ідэі на адкрытае галасаванне ў сацыяльных сетках. Праект, які набраў больш галасоў, атрымлівае 60 BYN на рэалізацыю і дапамогу ментараў. Усяго будзе 10 розыгрышаў.

Першая сустрэча пройдзе 9 лютага. Каб падключыцца да гульні, трэба запоўніць анлайн-форму. Можна зарэгістраваць як гатовую каманду з некалькіх чалавек, так і ў адзіночку далучыцца да іншых гульцоў па інтарэсах.

Дарэчы, у фінале каманда пераможцаў усіх этапаў «Біржы ідэй» атрымае сертыфікат крамы тэхнікі на 200 рублёў, кожны фіналіст — любы тавар oz.by на выбар (да 10 руб.), А ўсе ўдзельнікі — фірмовыя сувеніры ад праекту «Будзь валанцёрам».

Калі: 9 лютага (чацвер) з 18:00 да 20:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46/1.

Хто: усе жадаючыя, бясплатна, але трэба папярэдне зарэгістравацца па спасылцы.