З чаго пачаць, калі вельмі хочацца зрабіць свой горад, сваю сераду лепей і цікавей? І дзе ўзяць сродкі для гэтага?

7nJHDDa0ES8[1]

 

28 студзеня на гэтыя пытанні адкажуць арганізатары і госці першай у 2017 годзе сустрэчы з цыклу «». Ён праводзіцца ў рамках праекта «» і стаў працягам «Школы валанцёраў», «Біржы ідэй» і «Кірмашу валанцёрства», арганізаваных АРР «Дзедзіч».

На «Добрыя справы» запрашаюць усіх, хто цікавіцца гарадскімі ініцыятывамі і хоча пазнаёміцца і пагутарыць з экспертамі і аднадумцамі.

28 студзеня сваім вопытам і парадамі падзеліцца Вольга Бізікава, дырэктар Vitebsk4Me, арганізатар «Кірмашу моладзевых ініцыятыў “Горад для мяне”, менеджэр праекта «Творчы чацвер», каардынатар фота праекта «Polis (h) photo lab». Яна раскажа, як спланаваць і правесці паспяховае публічнае мерапрыемства.

А пасля адукацыйнай часткі ўдзельнікі сустрэчы змогуць пазмагацца за бюджэт у 200 BYN для рэалізацыі сваіх ініцыятыўных ідэй. Абмежаванняў па тэмах няма: гэта могуць быць грамадскія, экалагічныя, арт-праекты і любыя іншыя, якія можна ажыццявіць у Брэсцкай вобласці.

Калі: 28 студзеня (субота), пачатак у 16:00.
Дзе: Брэст, «Чайны домік», вул. Леніна, 3 (антыкавярня ў будынку шахматна-шашачнага клуба ў парку ім. 1 мая).
Хто: усе жадаючыя, але трэба папярэдне зарэгістравацца па спасылцы.
Уваход: 5 BYN (аплата антыкавярні, у кошт уваходзяць гарбата і печыва).